Свет22

Трамп заявіў, што Сі Цзіньпін пагадзіўся дапамагчы завяршыць вайну ва Украіне

«Мы доўга размаўлялі з Сі пра Украіну. Мы пагадзіліся, што абодва бакі завязлі ў баявых дзеяннях», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Mark Schiefelbein / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дамовіўся з старшынём КНР Сі Цзіньпінам сумесна працаваць над завяршэннем вайны ва Украіне, піша Moscow Times.

«Мы доўга размаўлялі з Сі пра Украіну. Мы пагадзіліся, што абодва бакі завязлі ў баявых дзеяннях, і часам трэба даць ім магчымасць змагацца. Гэта вар’яцтва. Але Сі дапаможа нам, і мы будзем працаваць разам па Украіне», — сказаў кіраўнік Белага дома пасля перамоваў з кітайскім лідарам у Паўднёвай Карэі.

Таксама, паводле яго слоў, ён абмеркаваў з Сі Цзіньпінам закупкі Пекінам расійскай нафты, аднак не стаў удавацца ў дэталі размовы. Да гэтага Трамп увёў санкцыі ў дачыненні да двух найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній — «Раснафта» і «Лукойл», што прывяло да прыпынення часткі паставак нафты ў Кітай і Індыю.

У цэлым кіраўнік Белага дома назваў сустрэчу з Сі Цзіньпінам «выдатнай», а прынятыя падчас яе рашэнні — «выключнымі».

Па шкале ад 1 да 10 Трамп ацаніў перамовы на 12, падкрэсліўшы, што дамовіўся з лідарам Кітая «амаль пра ўсё». У прыватнасці, паводле яго слоў, Вашынгтон і Пекін у хуткім часе заключаць гандлёвае пагадненне на год.

«Цяпер кожны год мы будзем пераглядаць умовы пагаднення, але я думаю, што яно будзе дзейнічаць на працягу доўгага часу», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Каментары2

  • цыкада
    30.10.2025
    оценить переговоры на 12 по шкале от 1 до 10, договорившись "почти про все", это как сидеть на диете и почти не есть, но только почти. гений мысли
  • %
    30.10.2025
    Ен пагадзіўся таксама як ты абяцаў за содні яе скончыць.
    Чым яму тая вайна замінае? Відаць не чым, адны дывідэнты

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі26

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі26

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць