Пад Магілёвам вясковец з чатырма праміле забіўся на ўласным участку, выпаўшы з трактара пад колы
50‑гадовы мясцовы жыхар працаваў на сваім участку.

У нейкі момант трактар знёс агароджу і ўрэзаўся ў пабудову, а кіроўца выпаў з кабіны пад колы. Работнікі МНС дасталі цела без прыкмет жыцця.
Паводле заключэння эксперта, мужчына памёр ад спалучанай тупой траўмы галавы, шыі, канечнасцей, грудной клеткі і жывата з пашкоджаннем унутраных органаў.

Ён быў п’яны — у ягонай крыві выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 3,9 праміле, што адпавядае цяжкай ступені вострай інтаксікацыі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Каментары