Свет1212

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса

Нядаўна абраная прэзідэнткай Ірландыі Кэтрын Коналі абвясціла пра намер зрабіць ірландскую працоўнай мовай сваёй рэзідэнцыі Áras an Uachtaráin пасля ўступлення на пасаду. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Кэтрын Коналі. Фота: AP Photo / Peter Morrison

У атачэнні Коналі гавораць, што падчас яе прэзідэнцтва «ірландская мова будзе на бачным месцы», а сама яна імкнецца прыцягнуць да працы ў рэзідэнцыі людзей, якія валодаюць ірландскай, і зрабіць яе «працоўнай мовай».

«Я зраблю ўсё магчымае, каб вывесці ірландскую мову з маргінэсу і выкарыстоўваць яе», — сказала будучая прэзідэнтка Ірландыі 31 кастрычніка ў першым інтэрв'ю пасля абрання.

Як менавіта гэта будзе ўвасабляцца на практыцы, пакуль невядома. Атачэнне Коналі цяпер рыхтуецца да яе інаўгурацыі, якая адбудзецца 11 лістапада, і да першых тыдняў яе прэзідэнцтва.

Ірландская — адна з кельцкіх моў і фармальна першая афіцыйная мова Ірландыі. Колькасць яе носьбітаў ацэньваюць у каля 1,6 мільёна, аднак толькі 70 тысяч выкарыстоўваюць мову ў штодзённым жыцці.

Левая незалежная кандыдатка Кэтрын Коналі атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Ірландыі 24 кастрычніка, набраўшы больш за 60% галасоў. Прэзідэнцкая пасада ў Ірландыі ў асноўным цырыманіяльная, але магчымая перамога Коналі была ахарактарызаваная ў СМІ як прыніжэнне правацэнтрысцкага ўрада.

У знешняй палітыцы Коналі вядомая як прыхільніца падтрымкі Палесціны. Што да пытання расійска-ўкраінскай вайны, то яна паслядоўна выступае за аказанне падтрымкі Украіне, але толькі гуманітарнай: аказанне дапамогі бежанцам, гуманітарнай дапамогі насельніцтву ў самой Украіне, макрафінансавай дапамогі і «ўсёй магчымай чалавечай дапамогі, якая існуе». Пры гэтым яна асуджае перадачу Украіне ўзбраення.

Каментары12

  • Бедны палесцінец
    02.11.2025
    Спадарыня Коналі, вялікі дзякуй за вашу падтрымку. Прапаную адразу арабскую зрабіць дзяржаўнай. Носьбітаў у вас у краіне нашмат болей, будзе прасцей камунікаваць з вашымі начальнікамі, ды імплементаваць законы шарыята ў бліжэйшай будучыні.
  • прыклад РАЗВІТОЙ , дэмакратычнай дзяржавы, дзе расейская імперская мова афіцыйная?
    02.11.2025
    Бедны палесцінец, Ніводны прыхільнік расейскай імперскай мовы як дзяржаўнай не можа прывесці прыклад НАРМАЛЬНАЙ, РАЗВІТОЙ , дэмакратычнай дзяржавы, дзе расейская імперская мова афіцыйная
  • Коля
    02.11.2025
    Паздняк мятацца

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць