Свет33

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду

«Гэта наша справа».

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, які знаходзіцца з візітам у ЗША, расказаў, што з амерыканскімі афіцыйнымі асобамі не абмяркоўвалася паслабленне забароны на транзіт беларускіх угнаенняў.

«Што да транзіту ўгнаенняў, то гэта санкцыі Еўрапейскага саюза і нацыянальныя меры Літвы. Мы пра гэта не гаварылі, гэта не ўваходзіць у агульны спіс тэм для абмеркавання. Гэта нашая справа», — адзначыў кіраўнік літоўскага дыпламатычнага ведамства на тэлеканале LRT.

«ЗША, канечне, каардынуюць, інфармуюць, але робяць гэта на двухбаковай аснове. Нашы санкцыі — гэта справа Еўрапейскага саюза. Такой тэмы не было.

Былі асцярогі, што будуць вылучаныя патрабаванні і таму падобнае, у якасці ўмовы, але гэтага не было», — сказаў ён.

На гэтым тыдні Будрыс сустрэўся ў Вашынгтоне з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і спецпрадстаўніком ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

Па словах міністра, змякчэнне тону Вашынгтона ў дачыненні да Мінска звязана з імкненнем ЗША вызваліць палітвязняў па ўсім свеце.

«Я думаю, што калі хтосьці і можа дабіцца поспеху, то толькі яны, таму што ніхто іншы не ўзніме такое пытанне і не валодае такімі інструментамі. Амерыканцы разгарнулі глабальную кампанію па вызваленні ўсіх палітычных закладнікаў і зняволеных, яны вядуць яе ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, а таксама ў Беларусі, яны вераць, што вынік дасягальны, і я вельмі хачу, каб гэты вынік быў дасягнуты», — заявіў Будрыс.

«Але мы, вядома, не можам дазволіць Лукашэнку адчуць смак пры дасягненні гэтага выніку, лічыць, што цяпер ён можа дазволіць сабе гібрыдныя атакі супраць сваіх суседзяў. Пра гэта мы і казалі. Гэта не можа быць цаной, і ў гэтым у нас ёсць паразуменне», — сказаў ён.

Транзіт грузаў «Беларуськалія» праз Літву ў Клайпедскі порт быў спынены 1 лютага 2022 года пасля таго, як літоўскі ўрад прыйшоў да высновы, што дагавор паміж Літоўскімі чыгункамі і «Беларуськаліем», які павінен быў дзейнічаць да канца 2023 года, не адпавядае інтарэсам бяспекі краіны.

Каментары3

  • понятно
    12.11.2025
    Африка = Беларусь лукашенок....
  • Вадя
    12.11.2025
    США просить не станут. США сделают предложение от которого невозможно будет отказаться. В какую бумажку всё это будет завернуто ,вопрос иной.
  • Неверный
    13.11.2025
    Вадя, верующий в США

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць