Культура

Выйшла кніга, якая апавядае пра беларускіх мастакоў праз казкі

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга аўтарства Віталіі Глаз з назвай «Праз казку — пра мастацтва», якая ў васьмі казках апавядае пра творы знакамітых беларускіх мастакоў ад Бялыніцкага-Бірулі да Селешчука, піша Bellit.info.

Аўтарка Віталія Глаз фіналістка літаратурнага конкурсу «LitUP/ЛітUP» 2024 году.

Кніга ў казачнай форме знаёміць з творчасцю Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

«Гэтая кніга — адзін са спосабаў пагаварыць з дзецьмі пра мастацтва. Віталія Глаз спачатку прапануе чытачу казку-гісторыю і некалькі карцін, потым — некалькі адкрытых пытанняў. Напрыканцы ідзе біяграфічная даведка і партрэт мастака ці мастачкі», — расказвае пра кнігу блогерка @kniznyja_razmovy.

Кніга будзе цікавай і дарослым, і дзецям, асабліва тым, хто любіць маляваць і цікавіцца мастацтвам. «Бывае, дзеці ведаюць замежных творцаў, а сваіх — не, і падаецца, што ў нас нічога няма і не было. Было — і якое! Таму дзякуй аўтарцы за такую ідэю і рэалізацыю!» — адгукаецца блогерка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць