Грамадства11

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі

Украінскае Міністэрства замежных спраў паведаміла на запыт выдання Liga.net, што дыпламатычная місія ў Мінску працягвае працаваць, каб знізіць рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну на баку Расіі, а таксама дапамагаць грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Пасольства Украіны ў Беларусі. Фота: yandex.com

Сярод галоўных задач пасольства Украіны — консульская дапамога і абарона ўкраінцаў, садзейнічанне вяртанню незаконна вывезеных дзяцей з акупаваных тэрыторый, а таксама праца з іншымі замежнымі дыпламатычнымі місіямі адносна парушэнняў Расіяй міжнароднага гуманітарнага права і ўдзелу Беларусі ў гэтых дзеяннях.

Ва ўкраінскім МЗС адзначылі, што пасольства дзейнічае ў складаных умовах — на фоне збліжэння Мінска і Масквы ў рамках «Саюзнай дзяржавы» і актыўнага вайскова-тэхнічнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж імі.

Пры гэтым вайсковы аташэ Украіны ў Беларусі цяпер не працуе.

Акрамя таго, ведамства паведаміла Liga.net, што па неафіцыйнай інфармацыі ў Беларусі цяпер знаходзіцца каля 200 тысяч украінскіх грамадзян, але на консульскім уліку — толькі каля 7 тысяч. З пачатку года да сярэдзіны верасня пасольства пералічыла ў бюджэт Украіны каля 110 тысяч даляраў за консульскія паслугі.

Каментары1

  • Янка
    12.11.2025
    Пра 200 тысяч - гэта відавочна перабольшванне: кожны трыццаты-саракавы альбо амаль што Бабруйск.

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»25

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»25

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць