Меркаванні99

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца

Інфармацыя аб тым, што невялікі завод па вытворчасці сокаў адкрыўся ў «самым бедным раёне» Беларусі — Шаркаўшчынскім, нечакана выклікала спрэчку адносна таго, які раён самы ўбогі і дзе якія заробкі.

Лідарам па колькасці лайкаў (амаль 2000) стала з'едлівая заўвага:

«Ну ўсё. 20 чалавек уладкаваліся, зараз Шаркаўшчына збаўленая».

І большасць каментароў скептычная:

«У нас у краіне цікавая карусель — адзін завод пабудуюць. Тры закрыюць».

«За год закрыюць. Думаю, хутчэй».

«Сад у Шаркаўшчыне? Адкрываем схемы размяшчэння садоў у РБ і глядзім, дзе ж у РБ усе сады. І задаёмся пытаннем, а чаму сады да гэтага часу не асабліва пайшлі на Віцебшчыне? А нічога, што на Віцебшчыне часцей за ўсё пашкоджанні зваротнымі замаразкамі і пастаянныя неўраджаі садоў?

Гаспадар можа і ёсць, а вось агранома няма ці праекта сада няма ці ведаў няма. Гэта ж прафесія, гэтаму трэба вучыцца. Замовілі б праект і сотні тысяч долараў хаваць бы не трэба было».

Дзе самыя малыя заробкі ў Беларусі

Гледачы таксама цікавяцца, «дзе ў Беларусі сярэдні заробак дасягае 2000».

Некаторыя прыводзяць прыклады заробкаў у сваіх раёнах.

«У Горках. Магілёўская вобласць, ад 650 да 850 — вось гэта бедна».

«Самы бедны раён Беларусі — гэта БАБРУЙСК!!!!»

Але некаторыя даводзяць, што «ў Шаркаўшчыне заробак 800 ад сілы і тое знайсці трэба».

Аднак людзі не пагаджаюцца:

«Якая Шаркаўшчына? Вы ў Расонах былі?»

«Самы бедны раён у Беларусі — гэта Шумілінскі. Раю аўтару роліка прыехаць і паглядзець, як жывуць людзі тут і як давялі раён да галечы. Асабліва калгасы».

«У Драгічыне пацікаўцеся [заробкамі]».

«А Браслаў што, багаты?»

«У Баранавічах заробкі ніжэйшыя».

На думку некаторых, Віцебская вобласць горшая за Гомельскую. Асабліва калі казаць пра дарогі.

Некаторыя выказваюць незадаволенасць тым, што Віцебскую вобласць «наўмысна робяць самай беднай».

На гэта іншыя даводзяць, што гэта вынікае з афіцыйнай статыстыкі. А вінаватыя «цар і баяры, а баяр ставіць цар».

А што кажа афіцыйная статыстыка? Па словах кіраўніка Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іны Мядзведзевай, якія прыводзіць Minfin.by,

«Шаркаўшчынскі, Расонскі, Мёрскі, Брагінскі і Дрыбінскі — пяцёрка раёнаў з самай нізкай заработнай платай. Там сярэдняя зарплата не перавышае 2000 рублёў.

Каментары9

  • угу
    15.11.2025
    Витебская и Могилевская обл. самые бедные: не кормятся за счет границы, как Брест и Гродно, не кормятся за счет столичных преимуществ, как Минск, и сельское хозяйство плохое из-за холодного климата
  • Ыгы
    15.11.2025
    угу, алё, какая граница в гродно, 4 года как закрыты брузги, 2 год как закрыли берестовицу, 1,5 года как закрыли привалку.
  • .
    15.11.2025
    І дзе тыя схемы месцазнаходжання садоў Беларусі, на якія спасылаецца каментатар?


    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць