Грамадства55

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ

Фота з выявай Андрэя Пачобута на будынку выставіла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Анхела Эспіноса Руіс, беларускамоўная паэтка з Іспаніі.

Фота: Анхела Эспіноса Руіс

Учора ў Польшчы святкаваўся Дзень Незалежнасці, у гонар чаго прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута Ордэнам Белага Арла, найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы.

Андрэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza». Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і праз два гады асуджаны на восем гадоў за нібыта меркаваную варожую дзейнасць і «распаўсюджванне нянавісці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызвалення і нават закрыла пераход «Баброўнікі».

Сёлета Андрэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую Еўрапейскі парламент прысуджае асобам, што зрабілі выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.

Каментары5

  • а толку
    12.11.2025
    Карцінкі паказваць - не весці перамовы, чыніць ціск ці шукаць кампрамісы. Ад гэтых сімвалічных жэстаў без рэальных справаў ўжо ванітуе
  • антыбальшавік
    12.11.2025
    Абсурднасць беларускай сітуацыі паказвае тое, што дзеяч польскай меншасці больш беларускі чым шматлікія нібыта беларускія дзеячы, якія татальна абруселыя.

    Шмат здароў'я Пачобуту, каб хутчэй выйшаў на волю!
  • Трохі засталося
    12.11.2025
    Дятел , слыхал: "Никогда и ничего не просите! Никогда и ничего, и в особенности у тех, кто сильнее вас. Сами предложат и сами всё дадут».

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць