Эканоміка44

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі

На беларускім рынку рыбы адбыўся перадзел: актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да кампаніі «Марская гавань», якая звязана з блізкай да сям'і Лукашэнкі Людмілай Няронскай. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы кампаніі «Коліерз», заўважыла «Люстэрка».

Людміла Няронская

Кампанія «Марская гавань», зарэгістраваная ў Мінску ў снежні 2024 года, набыла ўласнасць «Белрыбы» — вытворчыя памяшканні на вуліцах Сцебянёва і Радыяльнай. Агульная плошча маёмасці — 24 тысячы квадратных метраў. Сума здзелкі склала 2,9 мільёна долараў — гэта самая дарагая купля ў сферы вытворча-складской нерухомасці за трэці квартал.

Кампаніяй кіруе Людміла Няронская, сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкаў. За апошнія гады звязаныя з ёй фірмы актыўна пашыраюць уплыў у рыбнай галіне, што, паводле расследавальнікаў, прынамсі часткова тлумачыцца яе сувязямі з найбольш уплывовай сям’ёй краіны.

Няронская плануе адкрыць рыбаперапрацоўчы комплекс у СЭЗ «Мінск», а таксама мае дачыненне да кампаній «Марскія сезоны», «Марскія промыслы» і «БелМарэ Груп». У структуры яе бізнэсу працуюць зяць Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Дзятлаў і яго ўнук — Аляксандр Лукашэнка-малодшы, які валодае доляй у кампаніі «Сезон упакоўкі».

Што да збанкрутаванай «Белрыбы», то адно з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны, заснаванае яшчэ ў 1950‑я гады, на працягу апошняга дзесяцігоддзя працавала са стратамі. Праблемы абвастрыліся ў 2022 годзе, калі завод спрабаваў абвясціць сябе банкрутам. Часткі прадпрыемства некалькі разоў перадавалі розным структурам, але гэта не дапамагло.

У 2024 годзе работнікі пераемніка «Белрыбы» — рыбакансервавага камбіната «Сталічны» — скардзіліся на пяцімесячныя затрымкі заробкаў. Пасля ўмяшання ўладаў грошы выплацілі, але ў 2025 годзе камбінат таксама пачаў працэдуру банкруцтва — патрабаванні крэдытораў перавысілі 1,5 мільёна рублёў.

Каментары4

  • Новополоцк
    14.11.2025
    Семейка приватизировала уже все сферы, все финансовые потоки, всю страну. Лукашенко и его клан - это олигархи-миллиардеры.
  • .
    14.11.2025
    Звярніце ўвагу, калі ласка, што вертыкальныя фоты ўлазяць на экран толькі пры праглядзе з тэлефона. Калі павярнуць бокам або глядзець на камп'ютары, выглядаюць дзіўна.
    (І такіх сырых недапрацовак увогуле даволі шмат.)
  • Паўлюк
    19.11.2025
    Меней за 121 даляр за квадратны метр вытворчых памяшканняў у Менску з выдатнай транспартнай інфраструктурай і нават ўнутры кальцавой дарогі?!Нават калі рынкавы кошт той нерухомасці па вельмі сціплых мерках у чатыры разы вышейшы за прыватызацыйны кошт, то сяброўка Ліліі Лукашэнкі з яе дахам нахабна абрабавалі гарадскі бюджэт, якому належыла нерухомасць збанкрутаванага камунальнага прадпрыемства "Белрыба" больш чым на 8 з паловай мільёнаў даляраў - якая выбітная прыватызацыя! Натуральна ж без усялякага аукцыёну. Якая ж тут карупцыя?!
    Сямейства Віці Лукашэнкі не вельмі шыфруецца асабліва ў пытаннях крадзяжу дзяржаўнай зямлі і нерухомасці яшчэ з часоў, калі ў 2014 годзе Дана Холдынгз, у кіраўніцтве якой Лілія Лукашэнка займала высокую пасаду, атрымала ад Лукашэнкі-старэйшага на беспрэцэдэнтна ільготных умовах тэрыторыю старога аэрапорта ў Менску пад камерцыйную забудову і ў дадатак ледзь не афшорныя падаткавыя ўмовы. А як вы думалі - у ААЭ з шэйхамі у VIP-ложах трассы Формулы-1 генерал Віця Лукашэнка тусуецца з жабрацкага ў тры тысячы з гакам баксаў заробку на пасадзе кіраўніка НАК?

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць