Меркаванні1313

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць

Нядаўна Лукашэнка загадаў замяніць маршруткі аўтобусамі і электробусамі. У тыктоку народ гэта актыўна абмяркоўвае. 

«Маршруткі таксама патрэбныя»

Менш чым за суткі відэа набрала больш за 22 тысячы лайкаў і амаль 2800 каментароў. Большасць карыстальнікаў паставілася да ідэі скептычна. Найбольшую падтрымку сабраў каментарый, які падкрэслівае галоўную перавагу маршрутак — хуткасць:

«На маршрутках хутчэй даедзеш, чым на аўтобусе. Не трэба іх прыбіраць». Аўтара падтрымалі звыш 5900 чалавек.

Крыху менш папулярнай, але таксама масавай (звыш 2700 лайкаў) стала меркаванне:

«Маршруткі таксама патрэбныя».

«А людзей спытаць?»

Многія абураюцца, што іх меркавання ніхто не спытаў, і перакананыя, што такое рашэнне толькі ўскладніць ім жыццё:

«А людзей спытаць не трэба, што ім зручней?», — заўважае адна гледачка.

Іншыя дадаюць:

«Можа, хопіць рабіць наша жыццё невыносным? І так адны перашкоды. Яшчэ і маршруткі прыбераце. Пасля 23:00 стаім на прыпынку, молімся, каб маршрутка пад’ехала».

«Калі людзі ездзяць на маршрутках, то ім так зручней. І павінен быць выбар».

«Хутка мы не зможам нікуды дабрацца»

Карыстальнікі прыводзяць канкрэтныя прыклады таго, як адмена маршрутак можа негатыўна паўплываць на іх штодзённыя паездкі:

«Прыкольна, цяпер пешшу 20 км праз лес».

«Хутка мы не зможам нікуды дабрацца. За што не бяруцца, усё ў адваротны бок атрымліваецца».

«Якія аўтобусы супраць маршрутак. Вы жартуеце? Калі б не маршруткі, усе б нікуды не паспелі».

«Цяпер замест таго, каб мне чакаць 6 хвілін маршрутку, буду чакаць 40 хвілін тралейбус на холадзе. Дзякуй».

«Мне з Малінаўкі да Шабаноў ехаць вельмі зручна на маршрутцы. А аўтобус? І перасадак куча. Дзе камфортней?»

Падводзячы рысу пад гэтымі аргументамі, адзін з карыстальнікаў піша:

«Ну, не ведаю, — для мяне маршрутка самы зручны і хуткі від гарадскога транспарту», і яго падтрымлівае амаль 450 іншых.

«Згодны. Правільна»

Аднак ёсць і тыя, хто цалкам падтрымлівае рашэнне ўладаў. Частка каментатараў выказваецца лаканічна і без дадатковых тлумачэнняў:

«Згодны. Толькі адны плюсы ад аўтобусаў. Падтрымліваем. Маршруткі ездзяць, як хочуць. Чэкаў не даюць».

«Правільна. Даўно пара было так зрабіць. Столькі аўтобусных паркаў. Новая тэхніка! А яны пруцца на гэтыя маршруткі, якім па 40 гадоў!»

«Страшна ездзіць на маршрутках»

Іншыя прыхільнікі замены прыводзяць больш разгорнутыя аргументы, робячы акцэнт на бяспецы і камфорце, якіх, на іх думку, не хапае маршруткам:

«Даўно пара прыбраць маршруткі, а дакладней той металалом, які імі названы. Гэта перадусім бяспека грамадзян».

«Паколькі апошнім часам аварыі з маршруткамі сістэматычныя, то так, на аўтобусе будзе бяспечней».

«Правільна!!! Страшна ездзіць на маршрутках, асабліва зімой…»

«На аўтобусе рэальна зручней, чым на гэтых маршрутках задыхацца».

«У гэтыя маршруткі немагчыма ўпіхнуцца, нават калі яны цалкам пустыя. Як у каробку на колах заходзіш. І сапраўды смярдзіць там».

«Вось тут пагаджуся з Лукашэнкам. Неабходна абнавіць аўтапарк аўтобусаў і паставіць як мага больш на розныя маршруты. Гэта нашмат бяспечней за маршруткі».

«І дзе столькі аўтобусаў возьмуць?»

У той жа час нават сярод прыхільнікаў ідэі гучыць важная ўмова, без якой рэформа не будзе паспяховай:

«Аўтобус павінен хадзіць кожныя 5 хвілін».

Але, як пішуць жыхары розных гарадоў, менавіта з колькасцю аўтобусаў і стабільнасцю іх руху ўжо цяпер існуюць вялікія праблемы:

«І дзе столькі аўтобусаў возьмуць?»

«У аўтобусным парку Магілёва бракуе аўтобусаў. І праз гэта палова рэйсаў адсутнічае. Ратуюць толькі маршруткі».

«У Віцебску аўтобусаў і так бракуе на маршрутах. З некаторых раёнаў пасля 20:00 нават выехаць немагчыма. Толькі маршруткі ратуюць!».

«У нас у Оршы аўтобуса не дачакаешся. Усе ўжо даўно ведаюць, што Орша — горад маршрутак. Дорага, але трэба ехаць».

«Маршруткі ў нас ходзяць кожныя 10 хвілін, аўтобусы — раз на гадзіну, а то і паўтары».

«У якім месцы камфортней?»

На думку іншых, замена маршрутак на аўтобусы прывядзе да ўтварэння затораў на дарогах.

Да таго ж, карыстальнікі ставяць пад сумнеў тэзіс пра камфортнасць і надзейнасць аўтобусаў:

«У якім месцы камфортней? Нашы аўтобусы ўсе грымяць і на 35% складаюцца з пены. Дзе камфорт?»

«Не паспееш выехаць, як аўтобусы ламаюцца. Ужо праходзілі такі нумар».

«Трэба і тое, і другое. А людзі выберуць»

У выніку многія каментатары сыходзяцца на думцы, што крайнія меры не патрэбныя, а найлепшым рашэннем быў бы кампраміс, які дазволіць захаваць перавагі абодвух відаў транспарту:

«Неабходна ўкараняць усе віды транспарту, а народ разбярэцца».

«Маршруткі вельмі зручна. Лепш, чым аўтобус. Трэба і тое, і другое. А людзі выберуць, што каму больш патрэбна».

«А чаму не спалучыць і тое, і другое?»

«Зусім прыбіраць маршруткі нельга. Можна скараціць і дадаць электробусы».

Каментары13

  • Дед успокойся
    16.11.2025
    Деду уже маршрутки мешают, ищи поруби дрова, а лучше просто уже уйди
  • Пум Пум
    16.11.2025
    Ідэя цудоўная, але як заўжды скончыцца тым, што транспарт увогуле знікне
  • Ідзіце рабіце!
    16.11.2025
    Маршруткі гэта маршрутнае таксі.
    У таксі ездзяць людзі з грашыма, а на аўтобусах пралетарыят.
    Пралетарыят не мае грошай каб купляць дарагую парфуму, таму вельмі часта ў аўтобусе непрыемна пахнтэт ад пралетарыяў.
    Каб мець грошы, трэба працаваць, пралетарыят жадае толькі атрымліваць.

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць