Ежа66

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент

Што пакажа алкатэстар адразу пасля ўжывання гэтых прысмакаў? Журналіст abw.by праверыў.

Фота тут і далей: abw.by

У змесціве марозіва «Сталічнае эліт» (прадукт супрацоўніцтва Мінскага холадакамбіната №2 і фабрыкі «Камунарка») значыцца этылавы спірт, але яго колькасць не напісаная.

У інтэрнэце сталі віруснымі ролікі пра тое, што, з'еўшы літаральна дзве порцыі, можна адчувальна напіцца. У адным з іх дэманструецца просценькі бытавы алкатэстэр, нават без муштука, які адлюстроўвае вынік у 0,7 праміле.

Але такое немагчыма. Каб атрымаць ап'яненне 0,7 праміле пры вазе 70 кг, згодна з формулай Відмарка, трэба выпіць літр піва мацункам 6,5%, а больш буйным людзям і таго больш. Гэта значыць, неабходна 65 мл (ці 51 грам) чыстага этылавага спірту, каб напіцца да 0,7 праміле.

Пры гэтым дзве порцыі «Сталічнага эліт» важаць 180 грамаў. Калі б у іх змяшчаўся 51 грам спірту — мацунак марожанага складаў бы амаль 30%.

Журналіст з'еў спачатку адно марозіва. Пасля першай порцыі на дысплеі алкатэстара 0,1 праміле. Вынік пасля другой порцыі — 0,2 праміле. Праз 10 хвілін ён ужо нулявы.

Што тычыцца ўласных адчуванняў, то наяўнасць спірту журналіст усё ж злёгку адчуваў — як быццам выпіў кубак квасу ці бляшанку безалкагольнага піва.

А што з цукеркамі? У інтэрнэце ёсць інфармацыя ад супрацоўнікаў «Камунаркі», паводле якой наяўнасць спірту ў цукерках складае 4%.

Журналіст з'еў пяць цукерак. Паказанні алкатэстара пасля пяці «Сталічных» — 0,1 праміле. Пры гэтым ніякіх змяненняў у самаадчуванні няма.

Пасля яшчэ пяці цукерак алкатэстар паказвае 0,4 праміле. Але прычына відавочна ў парах алкаголю ў роце.

Потым журналіст узяў яшчэ тры цукеркі. Алкатэстар дае 0,3 праміле.

Праз 10 хвілін прыбор ужо паказвае 0,1 праміле, а па заканчэнні яшчэ пяці хвілін — нулі.

13 з'едзеных цукерак — гэта прыкладна 220 грамаў. Калі ў цукерках сапраўды 4% спірту, то журналіст атрымаў дозу ў 8,8 грама, ці 11,2 мл. Каб у літры вадкага напою змяшчалася такая колькасць спірту, яго мацунак павінен быў бы скласці 1,12%. На аснове ўжо згаданай формулы Відмарка выходзіць, што ад з'едзенага журналіст павінен быў напіцца на 0,1 праміле.

Калі гуляць з калькулятарам далей, то можна падабраць паказчыкі, пры якіх можна паесці «Сталічных» на пазбаўленне правоў. Атрымаць канцэнтрацыю ў 0,3 праміле алкаголю можна, калі паўкілаграма цукерак з'есць дзяўчына вагой 50 кг і ростам 160 см.

Каментары6

  • Ёсік
    16.11.2025
    Мо гэтага хлопца на фота заблюрыць, а то мусаўцы палічаць, што сам у экстрыміскае выданьне "залез" сваім тварам. Глузды нармалёвага беларуса не могуць зразумець таго, што твораць дурні ў пагонах.
  • даведка
    16.11.2025
    Прочитал в составе «цельное молоко» и аж удивился, потому что давно уже не видел подобного словосочетания на пакетах с молоком ни одного белорусского производителя, которые перешли на производство нормализованного суррогата.
  • ЯНКА
    17.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць