Грамадства7777

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ

У іх задуме Беларуская нацыянальная кааліцыя стане «пераходным органам стратэгічнага кіравання».

Першы Сход неабыякавых у чэрвені 2025 года ў Варшаве. Фота: Ілля Міронаў / Facebook

21 лістапада апаненты Святланы Ціханоўскай збіраюцца ў Вільні на чарговы Сход неабыякавых, ужо другі па ліку.

Арганізатары апублікавалі праграму мерапрыемства, і ў ёй адным з цэнтральных пунктаў пазначана стварэнне Беларускай нацыянальнай кааліцыі (БНК). «Мэта — зацвердзіць БНК як пераходны орган стратэгічнага кіравання і прадстаўніцтва беларускага народа», — гаворыцца ў праграме.

Структура плануецца сур’ёзная, у ёй створаць Раду і чатыры сектаральныя аддзелы — палітычны, эканамічны, бяспекі, інфармацыі.

На сходзе збіраюцца «пацвердзіць легітымнасць БНК як інстытута нацыянальнага прадстаўніцтва».

Хто стане на чале новай суполкі, невядома. Аднак папярэдні Сход неабыякавых праходзіў пад эгідай Георгія Дзмітрука («Беларуская хрысціянская дэмакратыя») і Яўгена Вільскага («Народная грамада»). Таксама сярод арганізатараў быў Міхаіл Кучараў — былы міліцыянер, які яшчэ ў 1990‑я звольніўся з органаў, а цяпер жыве ў Люксембургу.

На выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе блок «Салідарнасць», у які ўваходзілі БХД і «Народная грамада», заняў перадапошняе месца — 1,55% ад колькасці тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары77

  • FF
    18.11.2025
    Легітымна прадстаўляць беларускі народ сёння могуць толькі Рада БНР і Сямён Шарэцкі. Усе іншыя ніякай легітымнасцю не валодаюць
  • Чытач
    18.11.2025
    Гэта яны добры час абралі – перадкалядны. Па ўсім свеце збіраюцца дзеці на балы-маскарады і апранаюцца ў касцюмы. Гэтыя вырашылі апрануцца ў касцюмы беларусаў :)
  • Satan
    18.11.2025
    Можа й мне стварыць... я нават лозунг прыдумаў. - Кожнаму органу па органу!
    Зараз лога намалюю...

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць