Грамадства1212

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд

Хлопец, які мае інваліднасць па зроку і права на бясплатны праезд, быў высаджаны позна ўвечары ў цемры на прыпынку сярод лесу. Білет каштаваў 57 капеек.

Інцыдэнт адбыўся ў дызельным цягніку «Гомель — Жлобін» яшчэ 17 ліпеня. Маці хлопца не згодна з тым, што ніхто за гэта не панёс адказнасць, пішуць «Сильные новости».

Са слоў маці, хлопец па законе мае права на бясплатны праезд — у яго інваліднасць па зроку. Білет жа каштаваў 57 капеек.

Калі ў цягнік зайшлі білетныя касіры, падлетак паказаў пасведчанне на тэлефоне і пашпарт. Адну жанчыну гэты варыянт задаволіў, а другая, са слоў маці, сказала, што паколькі арыгінала дакумента няма, то і працягнуць шлях хлопец не можа.

У выніку яго высадзілі ў 21:50 на станцыі «Калінінскі».

Хлопец скінуў геалакацыю бацькам, яго сустрэў бацька, але маці была шакаваная, што яе дзіця высадзілі ў цемры побач з лесам.

Жанчына звярнулася ў службу падтрымкі чыгункі з просьбай даць пісьмовы адказ.

Пасля здарэння з імі на сувязь выйшла тая самая касірка з просьбай уладзіць канфлікт, але маці не пайшла на саступкі.

Версія «БЧ»

Праз час прыйшоў і пісьмовы адказ. У арганізацыі растлумачылі, што якасць фота была дрэннай, што не дазволіла пераканацца ў сапраўднасці дакумента.

«Касір растлумачыла пасажыру, што пры сабе неабходна мець арыгінал пасведчання, якое дае права на льготы. Пакідаць вагон пасажыра не прасілі», — адказалі ў БЧ.

Таксама ў арганізацыі сказалі, што касір усяго толькі ўдакладніла, на гэтай станцыі выходзіць хлопец ці не.

«Пры пад'ездзе да прыпыначнага пункта «Калінінскі», пасля аб'явы машыніста, касір паўтарыла для пасажыра, што цягнік прыбывае на гэту станцыю, удакладніўшы, ці на гэтым прыпыначным пункце ён выходзіць. Пасажыр пры гэтым размаўляў па тэлефоне, устаў і пачаў збіраць рэчы, узяў веласіпед і выйшаў з вагона», — агучылі сваю версію ў БЧ.

Ніякіх парушэнняў з боку супрацоўніка ў арганізацыі не выявілі.

Маці падлетка з гэтым не згодна.

«Я патэлефанавала супрацоўніку, які займаўся «расследаваннем» гэтай сітуацыі, сказала, што ў лісце ні слова праўды няма, ён мне нагрубіў, сказаў: «Жанчына, ідзіце ў царкву, сёння свята, а вы сварыцеся», — расказала яна.

Маці спытала пра камеру, якую носяць праваднікі, ёй адказалі — не працавала. Суразмоўца дадаў, што калі «не задаволіў адказ, звяртайцеся ў Мінск. «На гэтым усё і скончылася», — расказала жанчына. 

Каментары12

  • Аліна
    18.11.2025
    Навошта пра іх наогул птсаць? Ніхто б не напісаў, хто б пра іх ведаў, акрамя іх саміх
  • БЧ
    18.11.2025
    што такое БелЖД?
  • селекция
    18.11.2025
    На БелЖд - катастрофическое падение профессионализма на всех уровнях.
    Умных сокращают, выгоняют за тик-ток, телеграм, инстаграм, проводят тотальное сокращение обеспечивающих безопасность движения, и режимность работы БелЖд, спасая бесчиленные кабинеты в управлении и отделениях БелЖд.
    Даже, идут на тотальное нарушение режима функционирования БелЖд и её объектов, лишь бы сохранить должности и кабинеты.
    При выборе между умным и дураком, выбирают дурака, а если дурак послушный, то у умного нет шансов быть железнадорожником и работать на БелЖд.

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

Як у Вязынцы гукалі вясну ФОТЫ3

На кніжную выставу ў Мінск прыязджала Дар'я Данцова8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць