У Берліне судзяць беларуску, якая ў абыход санкцый пастаўляла люксавыя аўтамабілі ў Расію
Паводле інфармацыі выдання Berliner Zeitung, 47‑гадовая аўтадылерка Яўгенія П. праз абыходныя схемы прадала ў Расію 257 аўтамабіляў дарагіх марак — Range Rover, BMW, Mercedes, Audi, Volkswagen, Porsche, а таксама некалькі Tesla. Агульны кошт гэтых машын перавышае 28 мільёнаў еўра.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Берлінская пракуратура мяркуе, што пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза супраць Расіі жанчына выкарыстала свае кантакты і наладзіла пастаўкі аўто праз пасярэднікаў у Беларусі, Казахстане, Кыргызстане і Турцыі. Кошт аднаго аўтамабіля складаў ад 27 да 265 тысяч еўра.
З сакавіка 2025 года Яўгенія знаходзіцца пад вартай. Пракуратура патрабуе спагнаць з яе ўсе нанесеныя страты — 28 мільёнаў еўра.
Вынесці прысуд плануюць у студзені 2026 года.
Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію
У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію
Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто
У Германіі раскрылі схему вывазу люксавых аўтамабіляў у Беларусь і Расію
Каментары