Грамадства88

У Мінпрацы патлумачылі, як беларусы з працай у Еўрасаюзе могуць пазбегнуць залічэння ў «дармаеды»

Прадстаўнік Міністэрства працы Беларусі Сяргей Кацко растлумачыў, што беларусы, якія працуюць у краінах ЕС, могуць быць выключаныя з базы «незанятых у эканоміцы» толькі пасля пастаноўкі на ўлік у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і аплаты страхавых узносаў у Беларусі. Тады фонд будзе аўтаматычна выключаць іх з гэтай базы.

Фота ілюстрацыйнае

Тым жа, хто працуе ў межах ЕАЭС, каб не лічыцца «дармаедам», трэба падаць у камісію па садзейнічанні занятасці працоўную дамову і даведку з месца працы. Камісія можа выключыць чалавека з базы на тэрмін да года, пасля чаго дакументы яму трэба падаваць наноў.

Пры гэтым стаць на ўлік у ФСАН не дазваляюць анлайн.

Нагадаем, што з кастрычніка змяніліся правілы аплаты камунальных паслуг для ўласнікаў жылля, якія лічацца незанятымі ў эканоміцы: цяпер павышаныя тарыфы прымяняюцца не толькі да долі незанятага, а да ўсёй кватэры або дома. У лістападзе многія беларусы атрымалі істотна большыя рахункі, што выклікала актыўнае абмеркаванне ў сацсетках.

Каментары8

  • да пэнсіі яшчэ дажыць трэба
    26.11.2025
    даведка, а напэўна, гаворка тут пра страхавыя ўнёскі на мэдыцыну, а не пэнсійныя адлічэньні
  • А вы, нетрадыцыйныя,
    26.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Знайшлi дуракоў
    26.11.2025
    трэба падаць у камісію па садзейнічанні занятасці працоўную дамову і даведку з месца працы
    Знайшли дуракоў. Чаму iм ўсё хочацца ведаць пра ўсiх? Алё, людзi ўжо жывуць не у вашым сасудзе.

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць