Грамадства22

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні

Два беларускія аркестры — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча і Сімфанічны аркестр Белдзяржтэлерадыёкампаніі — днямі «таемна» сабралі поўную залу. Нягледзячы на адсутнасць актыўнай рэкламнай кампаніі, канцэрты гэтых музыкаў ужо не першы раз праходзяць з аншлагам, а адданыя прыхільнікі настойваюць на захаванні «кулуарнасці», каб не правакаваць ажыятаж з квіткамі, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Кадрамі выступлення двух аркестраў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі падзяліўся адзін з гледачоў у сацсетцы Threads, назваўшы канцэрт «беларускім варыянтам Imperial Orchestra» — расійскага сімфанічнага аркестра, вядомага сваімі маштабнымі тэхналагічнымі музычнымі шоу.

Рэпертуар беларускіх музыкаў у некаторых праграмах, сапраўды, перагукаецца з Imperial Orchestra. У прыватнасці, на выкладзеным відэа ў выкананні беларускіх музыкаў гучыць самая вядомая тэма з прыгодніцкай сагі «Піраты Карыбскага мора» — кампазіцыя He's a Pirate Клаўса Бадэльта, спрадзюсаваная Хансам Цымерам.

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі сацсеткі не скупіліся на захопленыя водгукі і заклікалі больш актыўна прасоўваць музычны калектыў.

Аднак многія пярэчылі тым, хто патрабаваў для калектыву актыўнага прасоўвання — не таму, што музыка не спадабалася, а з боязі, што так на канцэрты гэтых выканаўцаў будзе зусім не трапіць.

Па словах адданых прыхільнікаў Белдзяржфілармоніі, на іх канцэрты квіткі заўсёды раскупляюць да апошняга, прычым нярэдка моцна загадзя. Так, па словах аднаго з гледачоў, на іх навагоднюю праграму ўжо «даўно sold out».

«Добра, што рэкламы няма. Поўная зала, квіткоў не купіць. Яшчэ трохі — і будзе як у Лялечны», — зрабіў змрочны (прынамсі для гледачоў) прагноз адзін з каментатараў.

Каментары2

  • Здислав Супеж
    27.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    28.11.2025
    Klasna !

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына1

Якія краіны найбольш інвеставалі ў Мінск за мінулы год2

Абама пра іншапланецян: Яны існуюць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць