Грамадства55

Былая прэм'ерка Літвы перасцерагае ад дыпламатычнага дыялогу з Мінскам

Перамовы з мінскім рэжымам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам — небяспечны крок, мяркуе Інгрыда Шыманіце.

Інгрыда Шыманіце. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

У той час як партыя «Світанак над Нёманам», якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю ў Літве, намякае на неабходнасць правядзення перамоваў з Беларуссю на дыпламатычным узроўні, былая прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце заяўляе, што не здзіўленая жаданнямі партнёраў па кааліцыі, паведамляе Delfi.lt.

Аднак перамовы з мінскім рэжымам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам — небяспечны крок, паколькі менавіта да гэтага імкнецца недэмакратычна выбраны кіраўнік Беларусі, лічыць яна.

«Нядзіўна, што гэта ідзе менавіта ад гэтых кааліцыйных партнёраў, таму што гэтыя кааліцыйныя партнёры лічаць, што трэба сябраваць з усякага роду агрэсарамі, дыктатарамі (…). Гэта вельмі небяспечны шлях у тым сэнсе, што менавіта да гэтага імкнецца Лукашэнка», — пракаментавала сітуацыю Інгрыда Шыманіце 28 лістапада ў эфіры Žinių radijas.

«Сам міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс сказаў пра гэта надзвычай ясна. Бо пасля сфальсіфікаваных і скрадзеных выбараў 2020 года мы і самі разумеем, што такое легітымнасць рэжыму. Лукашэнка не з тых людзей, якім бы вельмі падабалася, што яго ніхто не лічыць царом і афіцыйна не прызнае», — дадала Шыманіце.

У сувязі з працягам запуску метэазондаў з кантрабандай з Беларусі лідар партыі «Світанак над Нёманам» Рэмігіюс Жэмайтайціс неаднойчы заяўляў аб неабходнасці правядзення перамоваў з Мінскам на палітычным узроўні.

Каментары5

  • Жнівень
    28.11.2025
    Літоўцы, мая вам парада: Вазьміце 500 вайскоўцаў і накіруйце ва Украіну ў дронавыя падраздзяленні для падрыхтоўкі. А потым зрабіць асабістый захіс на мяжы РБ і Літвы ад розных"НЛО".Але ж не -будуць цацкай як дзеці з гопнікам ,наіўныя.
  • Відаць пана па халявах
    28.11.2025
    Хопіць спаму!, Сыходзь!, Сама сыдзеш?, Ганьба!... і г.д.
  • Вася
    28.11.2025
    Виновато в этой ситуации исключительно неопытное правительство Литвы. Поспешность, непродуманность их решений, направленность их решений на простых белорусов и которые безразличны для руководства РБ завело руководство Литвы в тупик, привело к усилению поддержки Лукашенко белорусами. Чего добились? НИЧЕГО!!! Выход из ситуации непонятен, экономические издержки значительны, отношение к Литве простых работяг, которые побросали работу и по несколько дней добирались к семьям через Польшу, упало ниже плинтуса. И это - горькая реальность. И хочется сказать госпоже Шимоните, что опоздала она с советами. Опоздала. Вся эта ситуация вызывает сожаление. Увы....

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць