Культура

Памерла актрыса Святлана Яцэвіч

Актрыса Святлана Яцэвіч памерла ў дваццатых датах лістапада. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі яе сябры. Дакладная дата смерці не называецца. Ёй было 57 гадоў.

У дзевяностыя гады Яцэвіч іграла ў мінскім тэатры «Дзе-Я?» (цяпер Новы драматычны). Практычна ўсе пастаноўкі мелі паралельныя беларускамоўныя і англамоўныя варыянты. Калектыў шмат разоў браў удзел у тэатральных фестывалях у краінах Балтыі, ва Украіне і Расіі, а таксама ў Эдынбургу ў Шатландыі, піша «Люстэрка».

У дзясятыя гады працавала ў Мінскім абласным драматычным тэатры (у Маладзечне) і ў сталічным Камерным драматычным тэатры. Здымалася ў серыялах «Двое жанчын і мужчына», «Ecce homo», «Мухтар. Новы след».

Яцэвіч стварыла ўласны тэатр для людзей з сіндромам Даўна. «У 2007 годзе мне трапілася аб’ява: патрэбен чалавек для рэабілітацыі пацыентаў у дарослы псіханеўралагічны інтэрнат № 3 у Навінках. І вось я пайшла працаваць туды», — распавядала яна ў інтэрв’ю. У наступным годзе яна стварыла тэатр «Сонечныя дзеці» грамадскага аб’яднання «Даўн сіндром», які дзейнічаў пры Тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска.

«Дзеткі з сіндромам Даўна — мае любімыя. Ну як дзеці, некаторым з іх і па 35 гадоў, але яны ўсё роўна дзеці. Галоўнае, што гэта людзі, якім можна верыць. У іх жа няма другога дна: яны злуюць — значыць злуюць, радуюцца — значыць радуюцца, прымаюць цябе — значыць прымаюць, не — дык пайшоў адсюль», — казала Яцэвіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць