Свет1010

Караль Наўроцкі адмяніў сустрэчу з Орбанам з-за яго візіту ў Маскву

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі 3 снежня адпраўляецца ў візітам у Венгрыю, але ён адмовіўся ад запланаванай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач паведаміў, што Наўроцкі вырашыў «абмежаваць праграму свайго візіту ў Венгрыю выключна самітам прэзідэнтаў краін Вышаградскай групы ў Эстэргаме». «Такое рашэнне прынята ў сувязі з нядаўнім візітам прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Маскву і яго кантэкстам», — простым тэкстам паведамляе польскі бок.

Двухдзённы візіт Караля Наўроцкага ў Венгрыю пачынаецца 3 снежня. Яго сустрэча з Орбанам павінна была адбыцца ў Будапешце.

Віктар Орбан наведаў Маскву 28 лістапада 2025 года. Ён заяўляў, што асноўнай тэмай перамоў з Уладзімірам Пуціным будуць пастаўкі энерганосьбітаў, бо Венгрыя працягвае іх імпарт з Расіі. На сустрэчы ў Крамлі Орбан таксама заявіў, што быў бы «вельмі рады», калі б Будапешт стаў пляцоўкай для сустрэчы Пуціна і Трампа.

Пасля візіту ён заявіў, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай».

Адмена сустрэчы з боку Польшчы сведчыць пра глыбокае рознагалоссе паміж Варшавай і Будапештам у дачыненні да вайны ва Украіне і адносін з Крамлём.

Каментары10

  • Сьмех
    30.11.2025
    Гэта не для орбана робіцца, калі што
  • Ольга
    30.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ян
    30.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць