Свет66

Орбан лічыць, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай»

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што адзіным магчымым рашэннем для спынення вайны з'яўляецца наданне Украіне статусу «буфернай» дзяржавы, а таксама абвінаваціў еўрапейскіх лідараў у наўмысным зацягванні канфлікту дзеля сваёй выгады. 

Фота: Thanassis Stavrakis, AP

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які нядаўна сустракаўся з Уладзімірам Пуціным у Маскве, агучыў сваё бачанне шляху да міру. Ён заявіў, што адзіным магчымым рашэннем для спынення вайны з'яўляецца наданне Украіне статусу «буфернай дзяржавы».

Орбан выступіў з прамовай, у якой заявіў пра «ваяўнічую» пазіцыю «брусельскай эліты». Ён абвінаваціў еўрапейскіх лідараў у распальванні канфлікту дзеля фінансавай выгады. Таксама венгерскі прэм'ер сцвярджае, што заходнія краіны зацікаўлены ў працягу канфлікту, бо вераць у магчымасць перамогі Украіны на полі бою.

«Еўрапейцы хочуць вайны. Не думайце, што на Захадзе думаюць гэтаксама, як мы тут. За гэтым [жаданнем вайны] стаяць грошы», — заявіў Орбан.

Ён раскрытыкаваў эвалюцыю заходняй дапамогі: ад фінансавання да паставак зброі, а цяпер, па яго словах, гучаць заявы пра магчымую адпраўку салдат, у тым ліку з боку Францыі.

Частку свайго выступу Орбан прысвяціў трансляцыі наратываў Крамля, апраўдваючы расійскую агрэсію.

Ён сказаў, што жаданне Захаду інтэграваць Украіну ў ЕС і НАТА Масква ўспрымае як пагрозу, бо гэта набліжае сучасную зброю да расійскіх межаў.

Ён сказаў, што расіяне «таксама маюць права на ўласную бяспеку» і не хочуць быць суседзямі членаў НАТА.

Венгерскі лідар перакананы, што чым даўжэй Захад марудзіць з заключэннем міру, тым больш тэрыторый і людзей страціць Украіна, і адзіным рашэннем бачыць вяртанне Украіны да статусу «буфернай дзяржавы».

Віктар Орбан 28 лістапада наведаў Маскву, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Афіцыйнай мэтай паездкі было забеспячэнне Венгрыі энерганосьбітамі на зіму, але Будапешт, як і Мінск, хоча стаць пляцоўкай для мірных перамоў.

Каментары6

  • Лейцар коркавы
    30.11.2025
    Краіны Балтыі, Швецыя не замінаюць існаваць расеі побач з сучасным узбраеннем Ната? А мо пуцін вырашыў, што ён цар, і яму ізноў захацелася імперыю адрадзіць? Лукашэнка на дыбачках ходзіць, ён і так ужо лёг пад пуціна, а вось Украіна не жадае.
  • Верны трубадур
    30.11.2025
    Тое самае, амаль слова ў слова, мы чытаем ад лукаботаў у каментах, адная і тая ж метадычка на ўсіх
  • Nk
    30.11.2025
    Лейцар коркавы, дакладна.
    Болей таго, краіны НАТА могуць нават збіваць самалеты Расеі. І нічога не адбываецца, паводзяць сабе гэтыя піцерскія гопнікі як паслушныя зайчыкі, з моцнымі краінамі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць