Свет

Януковіч у Брусэлі дабіваецца далучэньня да Эўразьвязу

Зона свабоднага гандлю і палепшаная «добрасуседзкая» палітыка – вось на што можа разьлічваць Украіна з боку ЭЗ у бліжэйшы час.

Зона вольнага гандлю і палепшаная «добрасуседзкая» палітыка – вось усё, на што можа разьлічваць Украіна з боку ЭЗ. Пра ўступленьне ў ЭЗ Кіеву пакуль што няма чаго і марыць.

У сераду павінен распачацца візыт Віктара Януковіча ў Брусэль, а ўжо сёньня Эўракамісія павінна прыняць праект т.зв. перамоўніцкага мандату, на падставе якога Эўразьвяз пачне весьці перамовы з Украінай пра форму новага пагадненьня пра супрацоўніцтва. Тэрмін папярэдняга пагадненьня, якое дзейнічае ў дадзены момант, сканчваецца напачатку 2008 г.

Пасьля перамогі памаранчавай рэвалюцыі ўва Ўкраіне ў Брусэлі запанаваў аптымізм. Сёй-той з палітыкаў ЭЗ – галоўным чынам палякі – нават пачаў пераконваць, што Ўкраіна павінна атрымаць ад Эўразьвязу «эўрапейскую пэрспэктыву», іншымі словамі – абяцаньне членства. У далёкай будучыні, безумоўна, напрыклад, праз 20 год.

Аднак цяпер Украіна ня можа разьлічваць нават на гэта. "Цяпер вельмі нявыгадны момант. Шмат якія дзяржавы нават слухаць не жадаюць пра новае пашырэньне супольнасьці, ня кажучы пра Баўгарыю і Румынію. I таму ні ад Эўракамісіі, ні ад Рады ЭЗ не паступіць прапанова, каб у новым пагадненьні зьявіўся які-небудзь запіс, які мог хаця б навесьці на думку пра членства", – кажа адзін з польскіх дыпляматаў.

«Ужо нават сама назва будучага пагадненьня адпаведная. Калі напачатку 90-х Польшча, гэтак жа як і іншыя краіны рэгіёну, падпісвала з ЭЗ «пагадненьне пра аб’яднаньне», дык у выпадку з Украінай гэтая назва не ўжываецца. Таксама ня будзе весьціся гаворка ні пра якую «эўрапейскую пэрспэктыву», – сьцьвярджае наш суразмоўца.

Эўракамісія пацьвярджае гэты пэсымістычны сцэнар. – Няма сумневаў, што новае пагадненьне з Украінай ня будзе нічога прадвызначаць – ні ў адзін, ні ў другі бок. Мы хочам наблізіць да сябе Украіну, але на дадзеным этапе ня будуць прымацца ніякія рашэньні адносна яе будучага статусу – распавяла Эма Удвін, прадстаўніца камісару ЭЗ па замежных справах Бэніты Фэрэра-Вальднэр.

А гэта азначае адно: Украіна будзе вымушана задаволіцца стварэньнем зоны вольнага гандлю з ЭЗ. І то гэта адбудзецца пры ўмове, што Ўкраіна будзе прынятая ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю – што пакуль яшчэ ня вызначана.

«Пытаньне, ці будзе гэтага дастаткова Кіеву. Калі глядзець на эканамічныя дадзеныя, дык украінцам, можа, і варта ўваходзіць у гэткую мытную зону», – кажа Яцак Сарыюш-Вольскі, эўрадэпутат ад Грамадзянскай плятформы i віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту.

Іншыя экспэрты, аднак, падкрэсьліваюць, што ўваход у зону вольнага гандлю будзе азначаць для ўкраінцаў таксама і пэўныя абмежаваньні, напрыклад, яны мусяць тады падпарадкоўвацца правілам ЭЗ аказаньня грамадзкай дапамогі.

Такім чынам, прэм’ер Украіны Віктар Януковіч, паехаўшы ў Брусэль, ня зможа аб’явіць ні пра які пералом. Ягоны візыт у Эўракамісію і Раду ЭЗ будзе больш візытам ветлівасьці і «азнаямляльным», чым багатым на канкрэтныя справы.

"Але добра, што ўвогуле візыт адбываецца. Януковіч будзе, пэўна, старацца размаўляць больш эўрапейскім тонам, чым у сябе дома", - камэнтуе Сарыюш-Вольскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць