Культура

Выйшла па-беларуску кніга апавяданняў Лаўкрафта

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла кніга апавяданняў Гаўарда Філіпса Лаўкрафта «Іншыя Багі». Пераклад здзейснілі сямёра перакладчыкаў, якія аб’ядналіся ў ініцыятыву BelRead, адрэдагаваў кнігу Андрэй Хадановіч, піша bellit.info.

У Гаўарда Філіпса Лаўкрафта ёсць творы, якія даследчыкі аб’ядноўваюць у «Цыкл сноў», — з яго і выбраныя апавяданні кнігі «Іншыя Багі». Пісьменніка шануюць перадусім як майстра касмічнага жаху, стваральніка Ктулху і незлічонай колькасці пачвар, што ўвасабляюць абсалютны хаос, але зборнік беларускіх перакладаў запрашае ў падарожжа іншага кшталту. Гэта падарожжа ўнутр, у Краіну Сноў — прастору, дзе замест касмічнай пустэчы пануе найглыбейшая, часам амаль невыносная настальгія.

«Падарожжы па краіне сноў — не проста гісторыі, гэта вытанчаная літаратурная спроба вярнуць страчанае. Героі гэтых апавяданняў, людзі з тонкім адчуваннем або выключным уяўленнем, не банальна ўцякаюць ад праблем эпохі і шэрасці рэальнасці. Яны — мройнікі, якія імкнуцца аднавіць страчаную сувязь з лепшым станам душы, здольным на здзіўленне. Дзяцінства, успаміны пра родны край, вобразы ціхага, старога дома, не забруджанага горам, — усе гэтыя элементы становяцца будаўнічым матэрыялам для Краіны Сноў. Гэта месца, дзе ўсё дагэтуль магчыма, дзе прыгоды і таямніцы не былі яшчэ выцесненыя рацыяналізмам і прагматызмам», — гаворыцца ў апісанне на сайце выдавецтва, дзе кнігу можна замовіць проста цяпер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць