Нерухомасць33

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?

Цэны на нерухомасць у абласным цэнтры апошнім часам моцна выраслі праз вялікі наплыў турыстаў. Паглядзіце, кватэру ў якім стане прадаюць па амаль $1400 за квадрат.

Дом на Леніна, 3 у Гродне падчас рэстаўрацыйных работ у 2023 годзе. Скрыншот: «Яндэкс Панарамы»

Аднапакаёўка агульнай плошчай 40 квадратных метраў знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна па вуліцы Леніна, 3 у доме 1880 года пабудовы.

Вышыня столі ў ёй 3,5 метра, што, па меркаванні прадаўцоў, можа дазволіць новым уладальнікам пры неабходнасці стварыць другі ўзровень (ці антрэсольны паверх). Сам дом быў рэканструяваны ў 2023 годзе і выглядае прыстойна, чаго нельга сказаць пра стан кватэры.

Фота: myrealtor.by

У памяшканні няма аздаблення сцен і столі. У некаторых сценах можна ўбачыць дзіркі. Адна са сцен, мяркуючы па матэрыяле, была пабудавана значна пазней, чым сам дом.

Фота: myrealtor.by

Месцамі са сцен выпадаюць цагліны. Такое жыллё ў апісанні да аб'екта называюць кватэрай з шыкоўнай планіроўкай у гістарычным цэнтры Гродна. «У кватэры праведзены поўны дэмантаж да цэглы, зроблена чыставая сцяжка, устаноўлены якасныя шклопакеты, металічныя ўваходныя дзверы», — гаворыцца ў апісанні.

За гэтую аднапакаёўку, якая патрабуе капітальных інвестыцый, просяць $55 тысяч, што складае $1375 за метр — пры сярэдніх $1080 на другасным рынку жылля Гродна.

Праз немалую цану і абадраныя сцены кватэра пачала набіраць папулярнасць у інстаграме. У каментарах пад пастом агенцтва адзін мужчына жартам спытаў, ці прадаецца яна разам з Audi A7, якая на фота.

Фота: myrealtor.by

Іншы мужчына пажартаваў, што за такія грошы прасцей тую Audi купіць і жыць у ёй, і нават грошы застануцца.

На пытанне, чаму так дорага, рыэлтарка адказала, што такія рэаліі рынку нерухомасці ў гістарычным цэнтры Гродна. 

Падрабязней пра цэны на нерухомасць у гістарычным цэнтры Гродна мы пісалі раней. 

Каментары3

  • аёй
    09.12.2025
    у польшчы за такія грошы і паўквадрата нават не купіш
  • Ну
    09.12.2025
    Класная кватэра. Я б купіў. Іншая справа, ці ёсць магчымасць жыць у Горадні і зарабляць столькі ж, колькі я зарабляю ў эміграцыі.
  • скнара
    09.12.2025
    чым даражэй-тым лепш, ці не? ніхто ж не замінае вам сваю кватэру за дарма прадаць.

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць