Грамадства99

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася

Перакладчыца Яўгенія Лысенка расказала пра невялікую складанасць, з якой яна сутыкнулася, калі перакладала Лукашэнку.

Яўгенія Лысенка. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Лукашэнку на перамовах у Амане перакладала Яўгенія Лысенка. Яна расказала, што працаваць на гэтых перамовах было не надта складана.

Перакладчыца адзначыла, што Лукашэнка дакладна фармулюе свае думкі.

«Асабіста для мяне гэта адны з самых канкрэтных перамоў, было найбольш камфортна перакладаць. Усё структуравана, зразумелы матэрыял, які выкладаецца. Фармулёўкі вельмі ясныя. Так што ўсё зразумела», — падзялілася Лысенка ў эфіры праграмы «Время первого».

Але з адной цяжкасцю перакладчыцы ўсё ж такі давялося сутыкнуцца. Лукашэнка ўставіў слова, якое было не так проста перакласці.

«Мы былі ў Амане. І прэзідэнт расказваў, што беларусы, калі дасягаюць нейкіх дамоўленасцей, яны заўсёды іх выконваюць. Пры гэтым ён казаў, што мы трымаем сваё слова і мы не «выделываемся». Вось слова «не выделываемся» на арабскую мову перакласці ў прынцыпе можна, яно даволі зразумела было мясцовым, што мелася на ўвазе. Але ўсё роўна долю секунды неабходна было падумаць над тым, як гэта трэба перакласці», — расказала перакладчыца.

Лысенка растлумачыла, што трэба было пастарацца захаваць дакладнасць цытаты і пры гэтым перадаць нефармальны кантэкст.

Каментары9

  • Чытач з Н-лі
    08.12.2025
    Наша Ніва, навошта тут гэтая навіна? Вы не заўважылі, што часам цягнеце сюды недаедкі са стала лукашэнкі?
  • Ёсік
    08.12.2025
    Эээээ, понімаеш, ты мне, я табе, грошы, даляры. Не мані, у яго ўсё раскладзена, падае дакладна інфармацыю. Ён без паперкі такую лухту нясе. Не ведаеце, як з рыжанковым зрабіць са старога разумнейшага маладога. Не жалезны ён, а мех з бульбай, прайшоў ягоны час, але языкамі вы добра малоціце, зграя.
  • Бабай
    08.12.2025
    Шпіц першага, а “ператрахіваць”?

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць