Грамадства2323

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам

Сёння стала вядома, што Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе. Еўракамісарка ў пытаннях пашырэння Марта Кос расказала ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» ды іншым беларускім СМІ, як прымаецца рашэнне пра памер дапамогі, як цяпер успрымаюць Беларусь у Еўропе, ці Еўрасаюз гатовы ісці на саступкі ў санкцыях і чаго чакаць беларусам ад Еўропы.

Еўракамісарка ў пытаннях пашырэння Марта Кос. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Марта Кос патлумачыла, як вырашаецца, які памер дапамогі вылучыць. На гэта ўплывае, колькі грошай Еўрасаюз мае і тое, якія патрэбы ёсць у беларусаў.

«У нас ёсць спецыяльны бюджэт для дапамогі арганізацыям грамадзянскай супольнасці ў краінах — кандыдатах у ЕС плюс іншых краінах, якія знаходзяцца ў маім партфелі з Усходняга партнёрства — маюцца на ўвазе Расія, Беларусь, Арменія, Азербайджан…» — адзначыла камісарка.

Дапамога для беларусаў уключае падтрымку дэмакратычных сілаў, праваабаронцаў, медыя, былых палітвязняў, студэнцкіх праграм, рэлакаванага бізнэсу.

Ці беларускія чыноўнікі шукаюць аднаўлення закрытых праграм ЕС?

«Не, — адказвае Марта Кос. — Яны не шукаюць, але нават калі б яны шукалі, адказам было б выразнае «не». Мы не хочам падтрымліваць аўтакратычны рэжым, які саджае ў турмы свой народ. Мы не падтрымліваем урады, якія не выконваюць асноўных дэмакратычных правілаў.

(…) І гэта адбываецца не толькі ў Беларусі, але і ў Грузіі, дзе пасля таго, як пачалося адступленне ад дэмакратыі, мы неадкладна спынілі дапамогу ў 120 мільёнаў еўра, якія мы выдзелілі на праекты грузінскага ўрада, так што яны не атрымліваюць ад нас ніводнага еўра. І не будуць атрымліваць, пакуль не стануць дэмакратычнымі».

Марта Кос адказала таксама, ці гатовы ЕС ісці на саступкі ў санкцыях датычна Беларусі, як цяпер робіць ЗША.

«На гэты момант — не. Як вы ведаеце, ёсць дзяржавы-члены, якія прымаюць рашэнне аб санкцыях. Я думаю, што санкцыі добрыя, таму што мы падштурхоўваем улады [Беларусі] да пераасэнсавання і перагляду вяртання да дэмакратычнага шляху. (…) Не было ніякіх змен з боку рэжыму Лукашэнкі, і я не бачу на гэты момант магчымасці зняць якія-небудзь санкцыі».

Летась беларусам выдалі 157 тысяч кароткатэрміновых шэнгенскіх віз. Ці магчыма павялічыць гэтую колькасць? Да пандэміі беларусам выдавалася каля 700 тысяч віз на год.

«Гэта залежыць ад дзяржаў — членаў ЕС, дзе вы запытваеце візы. Вядома, я магу зразумець, што для вашых людзей вельмі важна мець магчымасць выехаць. Мы падтрымліваем любы абмен людзьмі, якія жывуць у Беларусі ў вельмі цяжкіх умовах».

Марта Кос выказала спадзеў, што аўтарытарны рэжым у Беларусі падзе гэтак жа нечакана, як некалі Берлінская сцяна. Яна згадала, што ў мінулым людзі таксама не маглі ўявіць распад Савецкага Саюза ці Югаславіі.

«Вы не можаце душыць свой народ у доўгатэрміновай перспектыве. Ёсць вырашальны момант, калі гісторыя ідзе ў іншым кірунку. І я спадзяюся, што гэта хутка адбудзецца і для вашай краіны».

Святлана Ціханоўская і Марта Кос. Фота: Офіс Ціханоўскай

Як цяпер успрымаюць Беларусь у Еўропе, што змянілася?

«Уся геапалітыка змянілася з 2020 года, з сфальсіфікаваных выбараў. І ў той час гэта была, я б сказала, толькі Беларусь (…). Але потым з вайной ва Украіне ўсведамленне таго, якую шкоду могуць нанесці нам аўтакратычныя рэжымы, рабілася ўсё больш і больш моцным. І гэта таксама бачна у апошняй прынятай стратэгіі Еўрасаюза: як абараніць дэмакратыі не толькі ў дзяржавах-членах, але і па суседстве. Напрыклад, таксама ў краінах-кандыдатах. (…)

Калі б мяне спыталі 10—15 гадоў таму, ці спатрэбіцца Еўропе якая-небудзь адмысловая праграма для абароны нашай дэмакратыі, я б сказала «не». Калі б мяне спыталі 10—15 гадоў таму, ці патрэбны нам план устойлівасці СМІ — я кажу пра еўрапейскія СМІ — я б сказала «зусім не». Але цяпер мы ў іншай сітуацыі».

Камісар адзначыла, што мы жывём на сутыкненні дзвюх ідэалогій.

«ЕС дапамагае Беларусі, а таксама краінам-кандыдатам, таму што мы хочам, каб у іх былі моцныя эканомікі, каб яны былі дэмакратычнымі, каб яны прытрымліваліся вяршэнства закона і гэтак далей. І мы таксама фінансуем незалежныя СМІ і арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Тое, што робіць Пуцін, — гэта супрацьлегласць. Чаму? Пуцін не хоча бачыць краіны з моцнымі эканомікамі. Ён не хоча бачыць дэмакратычныя краіны. Ён не хоча бачыць краіны са свабоднымі СМІ і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, таму што, калі б гэта было так, ён не змог бы іх кантраляваць.

Вайна ва Украіне пачалася не толькі са зброяй у 2022-м. Але канфлікт пачаўся ў 2014 годзе, калі Украіна фактычна хацела пайсці еўрапейскім шляхам з глыбокай і ўсёабдымнай зонай свабоднага гандлю. Канфлікт пачаўся, калі Пуцін больш не мог кантраляваць украінскі рэжым».

Камісарка згадвае, як год таму трапіла на беларускі культурны вечар. Прызнаецца, што ў яе беглі мурашкі па скуры ад нацыянальных спеваў.

«Гэта [той момант,] калі я падумала: вы не можаце знішчыць беларусаў і беларускую культуру».

«Патрабуецца велізарная мужнасць, каб выступіць супраць жорсткага дыктатара, — працягвае Марта Кос. — А Лукашэнка такі. І вы гэта робіце. Вы можаце быць упэўненыя, што Еўрасаюз будзе падтрымліваць вас і ў будучыні».

Ці няма пагрозы, што праз усё большае збліжэнне Лукашэнкі з Крамлём ЕС можа спыніць падтрымку Беларусі?

«Не. Тут я б выразна падкрэсліла розніцу паміж падтрымкай народа, СМІ, няўрадавых арганізацый або бізнэсу за межамі Беларусі і падтрымкай для рэжыму. Першая падтрымка ніколі не спыніцца. І мы таксама з задавальненнем падтрымалі б новы ўрад — калі б ён быў праеўрапейскім».

Марта Кос заўважае, што ў краінах Еўропы рознае ўспрыняцце пагрозы з боку Пуціна.

«Напрыклад, калі мы пытаем еўрапейцаў — 80% еўрапейцаў чакаюць ад Еўрасаюза клопату пра бяспеку. Калі мы пытаем: «Ці павінны мы ўзбройвацца больш?» — вынікі розныя. Яны ўсё яшчэ вельмі высокія ў краінах Балтыі, у паўночных краінах, у Польшчы. Калі мы ідзём у маю Славенію або далей у Партугалію або Іспанію, яны б сказалі: «Вядома, бяспека важная, але не. Нам не трэба ўзбройвацца».

Скажу з уласнага досведу. Я вырасла ў часы «Займайцеся каханнем, а не вайной», «Сіла кветак». (…) Гэта было пакаленне, [якое казала]: «Не, мы не хочам зброі!»

Цяпер я размаўляла з камісарам [Андрыюсам] Кубілюсам, які паходзіць з Літвы. І я сказала: «Ведаеш, калі ты кажаш пра праграму пераўзбраення, мне цяжка гэта ўспрымаць». Але потым ён сказаў: «Марта, я магу цябе зразумець — ты не жыла ў Савецкім Саюзе».

Цяпер, падкрэслівае камісарка, ЕС павінен клапаціцца пра сваю бяспеку.

«Я думаю, што з гістарычнага пункту гледжання мы толькі сёння — пасля таго, як пачалася вайна ва Украіне — разумеем, што пачало адбывацца ў Беларусі ў 2020 годзе».

Каментары23

  • Вашая дарагая
    08.12.2025
    Дарагія, я вельмі ўдзячная Еўразвязу, камісару Кос і сябру Беларусі Андрусу Кібіліўсу за трыманне Беларусі ў павестцы свайго бюджэту! Гэтыя 30 міл'ёнаў прызначаныя не толькі мне, але і ўсім беларусам. Трымайцеся там, родныя!
  • Нумэр Уно
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • %
    08.12.2025
    Яна толькі нарадзілась тады калі быў той самы лезунг «Займайцеся каханнем, а не вайной», а калі яна пачала сябе хоць трохі усьведамляць, то таго лезунгу ўжо не было. Ну дакладней - ен ужо далека не быў такі гучны

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа8

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць