Грамадства66

У бабруйскай школе дзяцей кармілі гнілой агароднінай

У Магілёўскай вобласці пракуратура правяла рэйд па школьных сталовых. Сумесна з ёй праверку правялі спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку было выяўлена шмат парушэнняў:

  • меню школ не адпавядала зацверджаным двухтыднёвым рацыёнам па колькасці і разнастайнасці страў;
  • не праводзіўся належны вытворчы кантроль;
  • не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя нормы ў сталовых;
  • выкарыстоўваўся дэфармаваны кухонны інвентар і посуд са сколамі;
  • тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне рамантавалі несвоечасова.

Асабліва цяжкія парушэнні знайшлі ў адной са школ Бабруйска: там знайшлі пярловыя крупы з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці і гародніну з прыкметамі гнілі і перамарозкі.

Уся няякасная прадукцыя была ўтылізаваная, а па фактах парушэнняў пракуратура прыняла меры. Ведамства таксама паведаміла, што працягне кантраляваць харчаванне школьнікаў.

Каментары6

  • во як
    08.12.2025
    "там знайшлі пярловыя крупы з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці"
    пярлоўка - адна з самых танных круп... не карыстаецца папулярнасцю ў кухонных рабочых
  • бо
    08.12.2025
    "там знайшлі пярловыя крупы з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці і гародніну з прыкметамі гнілі і перамарозкі."
    пярлоўку нецікава красці
  • повар
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?1

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?1

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць