Грамадства1010

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам

Беларуска звярнула ўвагу, што ў сталічнай сталовай прадпрыемства «Святлопрылада» не першы раз прадаюць катлеты з сырым мясам. «Я не скандальны блогер, але гэта ўжо трэці раз. Сталовая на Якубоўскага, 52, вы корміце ў асноўным слабых на зрок і невідушчых людзей! Вы падсоўваеце ім сырое мяса!»

Скрыншот: KOVA_LOVA / TikTok

На відэа катлет, якім жанчына падзялілася ў тыктоку, сапраўды можна разглядзець кавалкі сырога фаршу. Па словах блогеркі, адзін раз у катлеце з гэтай сталовай яна ўвогуле знайшла манету. У другі раз яна вымушаная была цэлы дзень піць актываваны вугаль і прэпарат «Палісорб» пасля таго, як з’ела там паўсырую катлету. На трэці раз, сутыкнуўшыся з сырым мясам у тэфтэлях, яна вырашыла не маўчаць.

@user4269516073099

♬ original sound - Soothing Relaxation

«Я разумею, вы ўжо зробленыя тэфтэлі з продажу не прыбярэце. Я паклікала кухара, і яна нічога не зрабіла з падносам тых тэфтэляў! Але калі нехта атруціцца, у вас будуць іншыя праблемы! Так нельга. Гэта жыццё і здароўе людзей!»

@user4269516073099

♬ Грустный мотив - CJ AKO

На прадпрыемстве «Святлопрылада» сапраўды працуюць людзі з дрэнным зрокам. Па стане на 2024 год са 1190 супрацоўнікаў амаль 615 былі з інваліднасцю па зроку. Яны — пастаянныя кліенты сталовай прадпрыемства.

«Гэтыя людзі могуць не ўбачыць няякасную ежу, таму з ёй трэба скончыць», — упэўненыя каментатары.

Як стала вядома пазней, санстанцыя звярнула ўвагу на скаргі жанчыны.

«Па факце парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства Беларусі распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да адказнай службовай асобы», — расказалі ў санітарнай службе «Мінск-Навінам». Пры гэтым у дзень праверкі 16 кастрычніка кантралёры праблем у сталовай не выявілі.

Каментары10

  • цыкада
    18.10.2025
    экстремальная котлета - угадай, что внутри
  • ў
    18.10.2025
    у некаторых кухараў(к) сумлення ні на цэнт
  • але
    18.10.2025
    няўжо невідушчыя нічога не адчувалі па смаку? бо ж кажуць у іх развіваюцца іншыя формы адчуванняў - абанянне, асязанне і г.д.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць