Спорт

Уладзіслаў Калячонак будзе выступаць за «Бостан»

Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Бостан Бруінз» забраў 24‑гадовага абаронцу зборнай Беларусі Уладзіслава Калячонка з драфту адмоў, куды раней яго выставіў «Далас Старз», піша «Беларускі хакей».

Фота: x.com/DallasStars

Калячонак перайшоў у «Бостан» без якой-небудзь кампенсацыі. У выпадку адсутнасці заявак ён мусіў адправіцца ў фарм-клуб «Даласа».

У гэтым сезоне НХЛ 23‑гадовы абаронца правёў 11 матчаў за «Старз», набраў 3 (1+2) балы і завяршыў адрэзак з паказчыкам карыснасці «+3».

Усяго ў НХЛ Уладзіслаў Калячонак згуляў 85 матчаў, выступаючы за «Арызону», «Юту», «Пітсбург» і «Далас». У яго актыве 17 (5+12) балаў.

Кантракт беларускага абаронцы разлічаны да канца сезона з заробкам $775 000.

На дадзены момант у «Бостана» ў лазарэце знаходзяцца адразу чатыры абаронцы, што паўплывала на рашэнне клуба ўзмацніць лінію абароны за кошт драфта адмоў.

«Бостан» з 38 баламі ў 33 матчах займае восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ.

У гэтым сезоне ў НХЛ гуляе, апроч Калячонка, яшчэ трое беларусаў: Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»). Ілля Салаўёў («Каларада») і Мікіта Талапіла («Ванкувер») былі адпраўленыя сваімі клубамі ў АХЛ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Новая кітайская сістэма здольная знішчаць раі дронаў з дапамогай мікрахваляў1

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»13

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё5

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам6

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць