Грамадства

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Гэта доктар-інфекцыяніст Уладзіслаў Абушэнка, які быў на хатняй хіміі, а таму не ўваходзіў у спіс трампаўскіх «1300 палітвязняў».

«Нашай Ніве» стала вядома імя аднаго з 20 «экстрэмістаў», якіх Аляксандр Лукашэнка памілаваў 30 снежня 2025 года.

Гэта Уладзіслаў Абушэнка. Хлопцу 30 гадоў, ён працуе інфекцыяністам у 25‑й паліклініцы Мінска.

Уладзіслаў Абушэнка

У лютым 2024 года сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым Уладзіславам. Прыкладна тады ён і быў арыштаваны — за ўдзел у пратэстах 2020 года. Хутчэй за ўсё, два месяцы да суда Абушэнка правёў у СІЗА. У красавіку 2024 года хлопца адпусцілі дадому, прысудзіўшы хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы — гэта маглі быць тыповыя 2‑3 гады. У маі 2024 года прысуд увайшоў у дзеянне.

Калі Абушэнка пачаў адбываць пакаранне прыкладна ў чэрвені 2024 года, то да даты памілавання ён правёў на хатняй хіміі ўжо амаль два гады — больш за паўтара года дома плюс месяцы ў СІЗА, палічаныя двайным каэфіцыентам.

Калі Абушэнку далі два гады хатняй хіміі, то яму заставалася пражыць з абмежаваннямі лічаныя дні. Калі ён атрымаў тры гады — то заставаўся яшчэ год.

Адметна, што Уладзіслаў меў статус «былога палітвязня» — за тыя месяцы, што правёў у СІЗА.

Паводле метадалогіі праваабаронцаў у лік палітвязняў не ўключаюцца тыя, хто знаходзяцца на хатняй хіміі. Так, яны таксама ахвяры палітычнага пераследу, але іх неадкладнае вызваленне з-пад варты не патрабуецца, бо людзі і так знаходзяцца дома.

А вось тых, хто знаходзіцца ў СІЗА, у калоніях і ў турмах, застаецца мінімум 1131 чалавек. Магчыма, ніводзін з іх не трапіў у хвалю памілавання 30 снежня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць