Усяго патроху33

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму

За стырном быў сын спевака, а сам Саладуха ехаў непрышпілены.

Скрыншот АНТ

У снежні 2024 года спявак Аляксандр Саладуха з сынамі трапіў у страшнае ДТЗ. Машына некалькі разоў перакулілася. Аварыя адбылася каля Оршы, а прычынай таго, што аўто вылецела з трасы, стала слізкая дарога.

Тая аварыя ў снежні 2024 года. Фота з інстаграма Аляксандра Саладухі-малодшага

У нядаўнім інтэрв'ю АНТ Саладуха расказаў болей пра тое ДТЗ.

За стырном тады быў ягоны сын Аляксандр, а сын Антон сядзеў ззаду. Сыны былі прышпіленыя, а сам Саладуха не.

«У мяне Алег (беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў, які памёр у кастрычніку 2024 года. — НН) мільгануў перад вачыма. Думаў, пайду. Вось літаральна некалькі секунд», — дзеліцца Саладуха.

«Калі мы потым заехалі на запраўку, нам далі машыну ад дырэктара таго завода, дзе мы выступалі, два кіроўцы. Мы заехалі на запраўку, памыліся, пачысціліся. Я зайшоў мыцца і ў мяне такая думка прыйшла, я потым яе ўспомніў. Напэўна, Гасподзь Бог вось так распарадзіўся і сказаў зверху: вам яшчэ рана».

Саладуха кажа, што праз пяць хвілін пра здарэнне ўжо ведаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, бо беларусы і расейцы, якія прыбеглі з трасы і даставалі спевака з аўто, адразу яго пазналі.

Каментары3

  • Санта Бэрримор
    03.01.2026
    Да всем плевать на тебя, флюгер.
  • 03.01.2026
    А я па-над 350 км , як самалёт на ўзлёце , на трактары " Беларус " , па Мінскай " кольцевой " . Я тожа Сашка .
  • Маргарыта
    03.01.2026
    Лукашыскі ж@подіз ды фрык, які бальшыні абсалютна нецікавы

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць