Патруль ДАІ падаў сігнал аб спыненні кіроўцу ВАЗа, той праігнараваў. Пачаўся пераслед.
Спыніць аўтамабіль удалося, толькі калі выкарысталі зброю.
За рулём быў 39‑гадовы мужчына з відавочнымі прыкметамі ап'янення. Праходзіць медагляд ён адмовіўся. За гэта яго чакае штраф 200 базавых адзінак (9000 рублёў).
Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, аўто паставілі на ахоўную стаянку.
Мужчына пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
На яго склалі сем адміністрацыйных матэрыялаў.
Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы, варта неадкладна паведаміць пра гэта міліцыі, бо п'яны кіроўца — вялікая пагроза для жыцця і бяспекі іншых людзей.
Каментары