Свет1111

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору

Згодна з дакладам разведкі, які трапіў у распараджэнне газеты The Times, у іранскага аяталы Алі Хаменэі ёсць запасны план: ён можа пакінуць краіну, калі сілы бяспекі не здолеюць падавіць пратэсты ў Іране або пачнуць дэзерціраваць.

86‑гадовы Хаменэі плануе ўцячы з Тэгерана ў суправаджэнні бліжэйшага атачэння, якое складаецца з 20 памочнікаў і членаў сям’і, паведамляе выданне.

«План Б» прызначаны для Хаменэі і яго найбліжэйшага кола, у тым ліку для яго сына і меркаванага спадкаемцы», — паведаміла крыніца ў разведцы газеце The Times.

Адна з крыніц заявіла The Times, што Хаменэі плануе бегчы ў Маскву, бо «для яго няма іншага месца».

«Яны распрацавалі план уцёкаў з Тэгерана на выпадак, калі ім давядзецца ратавацца», які прадугледжвае «акумуляванне актываў, нерухомасці за мяжой і наяўных грошай для забеспячэння бяспечнага ад’езду», — паведаміла крыніца.

Апошнія два тыдні ў Іране працягваюцца пратэсты, выкліканыя эканамічнымі цяжкасцямі. Пратэстоўцы абвінавачваюць сілы па барацьбе з беспарадкамі ва ўжыванні гвалтоўных метадаў, у тым ліку стральбы, слезацечнага газу і вадамётаў, для падаўлення дэманстрацый.

Каментары11

  • Аххаха
    05.01.2026
    Давай да нас, аятоле! Збярэм кагорту супергерояў.
  • Барадзед
    05.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы2
    05.01.2026
    У маскве ён прадоўжыць службу ў храмехрыстаспасіцеля

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць