Жанчына забрала 28 тысяч даляраў з кватэры дачкі і зяця ды перадала аферыстам
У міліцыю звярнуўся 28‑гадовы мінчук, які паведаміў, што з яго кватэры знікла больш за 28 тыс. даляраў. Высветлілася, што грошы нібыта для дэкларавання забрала і перадала кур’еру махляроў свякроў.
Жанчына па ўказанні аферыстаў, якія дзейнічалі па схемe «замена дамафона», прыехала з іншага горада ў сталіцу. Без ведама дачкі і яе мужа яна прыйшла ў іх кватэру, маючы ключ.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі і затрымалі кур’ера. Ім аказаўся 23‑гадовы жыхар сталіцы, які сам стаў ахвярай аналагічнай схемы махляроў.
Па ўказанні злачынцаў ён аформіў два крэдыты на суму больш за 20 тыс. рублёў, а затым перадаў аферыстам як крэдытныя сродкі, так і атрыманыя ад жанчыны грошы.
Каментары