Нерухомасць

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з нестандартным балконам і відам на праспект

Жытло незвычайнае яшчэ і тым, што гэта не адна, а дзве сумежныя кватэры.

У самым цэнтры Мінска, каля Кастрычніцкай плошчы, на продаж выстаўлена кватэра з нестандартным балконам, з якога адкрываецца від на праспект. Жытло незвычайнае яшчэ і тым, што гэта не адна, а дзве сумежныя кватэры, якія, па словах прадаўца, можна выкарыстоўваць як агульную прастору, так і асобна, піша Realt.by.

Адрас дома — праспект Незалежнасці, 23. На першым паверсе працуе ўніверсам «Цэнтральны» і ёсць уваход у метро на станцыі «Кастрычніцкая». Дом пяціпавярховы, пабудаваны ў 1955 годзе. У 2015 годзе ў доме зрабілі капітальны рамонт.

Кватэра месціцца на чацвёртым паверсе. Менавіта на ім ёсць балконы, але іх у доме, дарэчы, вельмі мала. А паколькі кватэра кутняя, гэты балкон становіцца яшчэ больш унікальным. Вось як ён выглядае. І вось які адкрываецца від.

Што тычыцца самай кватэры (ці дакладней — дзвюх кватэр, аб’яднаных разам), агульная плошча складае 139 квадратаў, а жылыя памеры — 81 метр. У кватэры 4 жылыя пакоі і 2 санвузлы.

Кошт гэтай нестандартнай чатырохпакаёвай кватэры — 360 тысяч даляраў, а кошт за метр — 2 590 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі36

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?10

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках28

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні10

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі36

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць