Свет33

Беларусам стане цяжэй ездзіць у Каба-Вэрдэ

Урад астраўной афрыканскай дзяржавы Каба-Вэрдэ ўвёў візы для грамадзян Беларусі адначасова з грамадзянамі яшчэ 95 краін. Раней беларусы маглі атрымліваць дазвол на ўезд у краіну па прыбыцці ў аэрапорт пасля папярэдняй рэгістрацыі ў сістэме EASE, цяпер жа візу трэба атрымліваць загадзя праз дыпламатычныя ўстановы Каба-Вэрдэ.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: vecteezy.com

З краін былога СССР у новыя правілы трапілі Беларусь, Азербайджан, Арменія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан. Спрошчаная візавая палітыка не дзейнічае таксама для грамадзян краін з ваеннымі канфліктамі або дыктатур, напрыклад Сірыі, Паўночнай Карэі ці Венесуэлы.

У Беларусі няма амбасады Каба-Вэрдэ, таму візу трэба афармляць праз прадстаўніцтва ў Германіі. Для беларусаў з дзейным дазволам на жыхарства ў ЕС парадак атрымання дазволу застаецца прасцейшым. 

Каба-Вэрдэ — гэта вулканічны архіпелаг недалёка ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі, вядомы сваёй крэольскай культурай, музыкай і пляжамі. Сталіца — горад Прая, які знаходзіцца на найбуйнейшым востраве краіны.

Дзяржаўны сцяг Каба-Вэрдэ прыцягвае ўвагу беларусаў, бо на ім сярод іншага ёсць мілыя нашаму сэрцу бел-чырвона-белыя палосы.

Каментары3

  • 05.01.2026
    Ліха яго бяры. Мне больш падыходяць Тынеріфе , Канары , Галапагосы .
  • остаётся только матеоиться
    05.01.2026
    ну да ! Сложно будет отдыхать трактористам из под Хойников.... С семьями. Ведь очереди на поездку в КАбо-Вердэ такие же как на переходе сейчас в Бресте в ЕС.
  • Вышэй за бога
    05.01.2026
    Нічога, хутка Каба Вердэ прыезде сюды.

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць