Вайна44

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў

Супрацьдронавая ракета Mark I пазіцыянуецца як кіраваны перахопнік малой далёкасці, прызначаны для масавай вытворчасці. Ракета ўжо прайшла выпрабаванні і хутка будзе запушчаная ў вытворчасць.

Запуск ракеты Mark I / Фота: Frankenburg Technologies

Распрацоўшчыкам супрацьдронавай ракеты Mark I з’яўляецца эстонскі абаронны стартап Frankenburg Technologies. Кампанія называе сваю распрацоўку самай малой у свеце кіраванай ракетай, даўжыня якой складае ўсяго 60—65 см.

На відэа, прадстаўленым кампаніяй, відаць, як іх ракета Mark 1 узлятае і атакуе беспілотнік з вінтавым рухавіком, які сваімі характарыстыках (хуткасць каля 200 км/г і размах крылаў каля 2 метраў) прыкладна адпавядае памерам тыповага шахеда расійскай вытворчасці («Герань-2»).

Стартап заяўляе, што ад пачатковай ідэі да дэманстрацыі баявых стрэльбаў прайшло 13 месяцаў — і супрацьпастаўляе гэты тэрмін традыцыйным ракетным праграмам, якія часта расцягваюцца на шмат гадоў. Варта адзначыць, што ракета Mark I была спраектаваная менавіта для баявых выпрабаванняў ва ўмовах рэальнага канфлікту, і цяпер яе рыхтуюць да пастаўкі ва Украіну для праверкі эфектыўнасці.

Пры гэтым кампанія асабліва акцэнтуе, што ракета пабудаваная цалкам з камерцыйна даступных кампанентаў. Гэта дазваляе не толькі забяспечыць маштабнасць вытворчасці, але і радыкальна знізіць кошт — распрацоўшчыкі імкнуцца давесці цану адной ракеты да «нізкага пяцізначнага значэння» (прыкладна 10 000—30 000 даляраў). Такі падыход павінен зрабіць збіццё танных дронаў эканамічна апраўданым, што немагчыма пры выкарыстанні традыцыйных сістэм СПА, дзе адна ракета можа каштаваць мільёны.

Згодна з заявамі кампаніі, далёкасць дзеяння Mark I складае не менш за 2 кіламетры. Ракета можа працаваць як зброя тыпу «стрэліў і забыўся» або выкарыстоўваць захоп цэлі пасля пуску для яе паражэння ў складаных умовах надвор’я. Паведамляецца, што ракеты могуць несці выбухоўку.

Са слоў распрацоўшчыкаў, ракетная сістэма патрабуе ўсяго некалькіх гадзін навучання аператара, што адкрывае магчымасць практычна любому вайскоўцу — або цывільнаму спецыялісту па бяспецы — уносіць свой уклад у місіі супрацьпаветранай абароны.

Паведамляецца, што ракета выклікала вялікую цікавасць у Еўропе. У мінулым годзе найбуйнейшы дзяржаўны абаронны холдынг Польшчы Polska Grupa Zbrojeniowa і эстонская Frankenburg Technologies абвясцілі пра пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне супрацьпаветранай абароны, плануючы выпускаць 10 000 такіх ракет штогод.

У пачатку гэтага года вытворца падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з брытанскай абароннай кампаніяй Babcock, якая плануе распрацаваць кантэйнерную марскую сістэму запуску для ракет Mark I. Пакуль вядома толькі, што ўсе інжынерныя работы будуць праводзіцца ў Вялікабрытаніі. Іншыя падрабязнасці пакуль не разгалошваюцца.

Каментары4

  • Filipp
    20.01.2026
    Імя, Цікава чыму гэта прыдумала не Украіна, нават бы і цяпер?
  • А
    20.01.2026
    Імя, Javelin і NLAW непараўнальна даражэйшыя. А шахед - непараўнальна таннейшы за танк. Тут галоўная інавацыя ў тым, каб ракета не каштавала даражэй за тое, што яна збівае. І эстонцы вялікія малайцы, калі гэтая ракета сапраўды будзе трапляць у цэль у баявых умовах. Амерыканцы так не ўмеюць.
  • Імя
    20.01.2026
    NLAW каштуе тыя ж $30-40 тыс. штучка. І, дарэчы, быў распрацаваны ажно 15 год таму, калі тыя ж робаты ледзь сраку цягалі па лабараторых, а сёння яны сальта вырабляюць.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць