Нерухомасць

У цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё

Незабаве перамены могуць прыйсці ў раён вуліц Пуліхава — Чырвонаармейскай.

Тут плануецца руйнаванне двухпавярховых дамоў, сядзібных пабудоў, а таксама велізарнага завода. Замест іх недалёка ад набярэжнай Свіслачы з’явяцца шматкватэрныя дамы, грамадскія аб’екты і новая дарога, піша Realt.by.

Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска праводзіць грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання ў межах «вуліца Ульянаўская — вуліца Першамайская — вуліца Пуліхава — вуліца Смаленская — вуліца Леніна».

Гаворка пра тэрыторыю плошчай 78 гектараў. На сёння ў межах праекта жыве ўсяго каля 1500 чалавек. Тут размешчаны жылыя дамы (сучасныя шматпавярховікі і старыя двухпавярховыя дамы), гатэль «Пекін», станкабудаўнічы завод імя Кірава, аддзяленне Беларускай чыгункі, паліклініка і нават некалькі прыватных дамоў.

Да квартала прымыкае рака Свіслач, галоўная мінская веладарожка, а таксама зялёныя зоны — бульвар па вуліцы Пуліхава і парк імя 40‑годдзя Вялікага Кастрычніка. Ёсць тут і гістарычна-культурныя каштоўнасці. Гэта — тэрыторыя былога капішча побач са Свіслаччу, а таксама жылыя кварталы на Першамайскай-Ульянаўскай.

Планы пераўтварэння гэтага спакойнага куточка сталіцы абмяркоўваюцца не ўпершыню. Так, адно з гучных грамадскіх абмеркаванняў адбылося тут яшчэ ў 2017 годзе, а ў 2019 годзе мы распавядалі, як у адным з двухпавярховых дамоў, прысуджанага да руйнавання, жыве былы доктар Пётра Машэрава.

Згодна з праектам, для двухпавярховых дамоў па Чырвонаармейскай, 20 і 22 нічога не змянілася. Горадабудаўнікі па-ранейшаму маюць намер іх знесці. На вызваленай тэрыторыі прапануецца размяшчэнне сацыяльных ці гандлёва-побытавых аб’ектаў.

Таксама пад бульдозер павінна трапіць цудам захаваная тут жылыя сядзібныя пабудовы — гэта шэсць прыватных дамоў па вуліцы Смаленскай.

Адно з самых вялікіх пераўтварэнняў — вынас з праектаванай тэрыторыі будынкаў завода імя Кірава, а таксама складоў і майстэрняў. Звяртаем увагу, што цяпер будынкі на гэтай тэрыторыі належаць розным кампаніям, якія калісьці купілі гэту зямлю на аўкцыёне. У плане згадваюцца такія прадпрыемствы, як «Плазма Буд», «Белбізнэсальянс», «Фелікс». На месцы заводскіх карпусоў у будучым плануецца пабудаваць шматфункцыянальныя комплексы з блокамі жылой шматкватэрнай высокашчыльнай забудовы.

Новабудоўлі будуць забяспечаны аўтастаянкамі, паркінгамі і грамадскім транспартам. Таксама ў квартале пабудуюць дзіцячы садок на 230 месцаў, гандлёва-побытавыя цэнтры і спартыўна-аздараўленчы цэнтр.

Дарэчы, у апісанні праекта ёсць цікавая заўвага: «Доля жылой часткі ў складзе шматфункцыянальных комплексаў і будынкаў не павінна перавышаць 50% агульнай плошчы». Акрамя таго, недапушчальна размяшчэнне жылых памяшканняў на першых паверхах будынкаў і збудаванняў.

Як і раней, у планах горадабудаўнікоў значыцца новая вуліца і новы мост праз раку Свіслач. Праектанты хочуць злучыць Чырвонаармейскую і Леніну. Працягласць новай вуліцы складзе менш за кіламетр. Да слова, у мінулы раз жыхары выступалі супраць аўтамабільнай дарогі пад вокнамі, бо зараз там растуць дрэвы і знаходзіцца спартыўная пляцоўка.

У выніку ўсіх змяненняў насельніцтва мікрараёна павялічыцца з 1470 да 3800 чалавек, а агульная колькасць кватэр вырасце з 683 да 1693. Правесці ўсе пераўтварэнні плануецца ў разліковы тэрмін да 2035 года. Матэрыялы праекта ўжо выкладзены на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 29 студзеня па 12 лютага. Заўвагі і прапановы з паметкай «грамадскае абмеркаванне» прымаюць у тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання па адрасе: 220 006, Мінск, Маякоўскага, 83 (ці на электронны адрас: [email protected]). Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры галоўным архітэктары горада Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста2

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў40

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста2

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць