Грамадства2323

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Герман Матыевіч працаваў ахоўнікам, любіў анімэ, камп'ютарныя гульні і падарожжы. Але ўвесну 2025 года ён пакінуў спакойнае жыццё і паехаў на фронт у складзе расійскіх войскаў.

Герман Матыевіч. Фота з адной з суполак у тэлеграме

Герман Матыевіч нарадзіўся ў Смаргоні ў 2002 годзе, але пасля сям'я пераехала ў Астравец. Мяркуючы па звестках у сацсетках, хлопец скончыў Маладзечненскі дзяржаўны каледж.

У падлеткавым узросце спрабаваў рабіць музыку пад псеўданімам «Герман Громаў» і захапіўся рэп-культурай. Герман шмат каментаваў у рэперскіх суполках і рэпосціў новыя рэлізы.

Вольны час малады чалавек бавіў у анлайн-шутэры Standoff 2. Ён пісаў у чатах, што гуляе з 2018 года і гатовы «шмат данаціць» на гульню. У перапісках Матыевіч часта быў агрэсіўным, не саромеўся ў выразах і абразах. Незадоўга да смерці пакідаў спачувальныя каментары пад пастамі пра смерць расійскіх салдат.​

Герман працаваў ахоўнікам у прыватным ахоўным прадпрыемстве ў Маскве, якое хваліў за тое, што там «можна зарабіць, нічога не робячы».​ Але ў сакавіку ці красавіку 2025 года вырашыў перайсці з віртуальных войнаў на рэальную і пайшоў дабраахвотнікам на баку Расіі. Апошні раз ён з'яўляўся ў сетцы 18 красавіка 2025 года, перад гэтым выклаўшы некалькі фота, дзе ён пазіруе са зброяй.

З суполкі «Не чакай мяне з Украіны» стала вядома, што беларус загінуў (паведамленне пра яго смерць з'явілася ў лістападзе 2025 года).​

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Румын
    29.01.2026
    Чувак, гэта рэпчык!)
  • Алік
    29.01.2026
    Дзякуй ЗСУ 👍💪
  • ОБЛАХАСТИН
    29.01.2026
    Гойданулся...

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць