Грамадства2727

Камуніст з Гомеля запісаўся добраахвотнікам на вайну на баку Расіі. І загінуў

Сяргей Скачкоў загінуў яшчэ ў верасні 2024 года, але пра ягоную смерць стала вядома толькі цяпер. Гэта была ягоная трэцяя вайна — ён паспеў паваяваць на баку Расіі ў Прыднястроўі і на Данбасе ў 2014 годзе. Пра ягоную смерць расказалі сталіністы з супольнасці «Агульная справа».

Сяргей Скачкоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Сяргею Скачкову цяпер было б 55 гадоў. Ён родам з Гомеля. Скончыў Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы тэхнікум у 1989 годзе.

Пасля гэтага яго прызвалі ў армію. Скачкоў адслужыў у вайсковай часці 40771 ваенна-марскога флоту СССР. Па звестках ягоных паплечнікаў са сталінісцкай групы «Агульная справа», у 1992 годзе ён вяртаўся дадому са службы. Але пазнаёміўся з казахамі, якія ехалі ў Прыднястроўе, і далучыўся да іх, каб ваяваць «супраць румынскіх нацыяналістаў». Атрымаў раненне і вярнуўся дадому.

Сяргей Скачкоў на дэмбелі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Да ад'езда ў Расію ў 2013 годзе Скачкоў працаваў у арганізацыі «Гомельпрамбуд» машыністам эскаватара. Пасля паехаў працаваць па гэтай жа спецыяльнасці ў Расіі.

У 2014 годзе паехаў ваяваць на баку Расіі ў так званую «ДНР». Служыў у «1-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе», створанай Стралковым-Гіркіным у Славянску. Кіраваў мінамётным разлікам.

Сяргей Скачкоў на вайне. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Атрымаў кантузію ў 2015-м годзе, спачатку быў у шпіталі, а пасля вярнуўся ў Маскву.

Адметна, што на старонках Скачкова не ўздымаецца сацыяльных тэмаў, няма крытыкі палітыкі ў Беларусі ці Расіі або нейкіх камуністычных публікацый, хоць вядома, што сам сябе ён лічыў камуністам.

Увесь ягоны кантэнт складаецца з фота са зброяй, публікацый пра «герояў СВА» і радасці ад смерці ўкраінскіх вайскоўцаў.

Адна з характэрных публікацый Сяргея

Вядома, што ў 2022-м годзе Скачкоў вырашыў вярнуцца на вайну, бо даведаўся, што «ў ягонай мінамётнай батарэі нікога не засталося».

Загінуў ён у верасні 2024 года пры нявысветленых абставінах ва ўзросце 54 гадоў. У яго засталася сям'я з непаўналетнімі дзецьмі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Kommy
    30.08.2025
    А вот немецкие коммунисты 20-40 годов добровольно не шли в гитлеровскую армию. В армию агрессоров и оккупантов.
  • Нацдэм
    30.08.2025
    Адным меней
  • %
    30.08.2025
    Як бачна ен здаўна шукаў магілу, ад пачатку распада імперыі

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць