Грамадства22

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі

Дзве жыхаркі Гомеля вырашылі пакарміць вавёрак у гарадскім парку і скарысталіся для гэтага папулярным аўтаматам з арэхамі. Аднак замест чаканай жменькі ласункаў аўтамат выдаў усяго два арэхі — узяўшы за гэта 4,5 рубля, пішуць «Моцныя навіны».

Пра гэты выпадак адна з дзяўчат, якая выступае ў сацсетках пад нікам kawaii_alaska, расказала ў Threads. Паводле яе слоў, яны з сяброўкай спадзяваліся атрымаць значна больш корму і былі здзіўлены такім «падарункам». Сітуацыя выглядала даволі камічна, і дзяўчаты адрэагавалі на яе з гумарам.

Яны звярнуліся ў службу падтрымкі, дзе ім патлумачылі, што праз мароз аўтамат працаваў некарэктна. У выніку грошы за пакупку ім вярнулі.

Як адзначыла гамяльчанка, урэшце ўсё скончылася добра, хоць сюрпрыз з двума арэхамі выглядаў вельмі смешна і нечакана.

«Два арэшкі для Папялушкі, усё як у казцы», — пажартавала адна з каментатарак, крыху перафразаваўшы назву вядомага дзіцячага фільма.

Каментары2

  • Filipp
    30.01.2026
    "Яны звярнуліся ў службу падтрымкі, дзе ім патлумачылі, што праз мароз аўтамат працаваў некарэктна. У выніку грошы за пакупку ім вярнулі"©
    Прыемна чуць, што яны гатовыя чуць скаргі і выпраўляць сваі памылкі.
  • імечка
    30.01.2026
    А арэшкі не прастыя,
    ўсе скарлупкі залатыя,
    Ядра - чысты ізумруд;

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць