Вясковец зваліўся ў калодзеж глыбінёй 10 метраў, рамантуючы насос
У Клецкім раёне работнікі МНС выратавалі мужчыну, які ўпаў у калодзеж глыбінёй каля 10 метраў. Інцыдэнт адбыўся сёння ў аграгарадку Нагорнае на тэрыторыі двара.

Мужчына рамантаваў помпу. У нейкі момант абарвалася вяровачная лесвіца, і мужчына ўпаў на дно калодзежа.
Ягоны сын спрабаваў самастойна дапамагчы бацьку, аднак безвынікова.
Падраздзяленне МНС, якое прыбыла на месца, апусціла пацярпеламу пояс са страховачнай вяроўкай і дастала яго на паверхню.
Медыцынская дапамога мужчыну не спатрэбілася.
Каментары