Дэмакратычная лідарка сёння выступіла на слуханнях у Каардынацыйнай радзе.

«Я не назаву ніякіх такіх глабальных палітычных памылак, бо мы працавалі ў вельмі абмежаванай прасторы, і ніхто ніколі не ведае, што будзе памылкай, што — не, калі ты гэта не паспрабуеш», — заявіла беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве, адказваючы на пытанні падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе, паведамляе «Позірк».
Разам з тым палітык назвала памылкай план «Перамога» (стварэнне сеткі актывістаў, якія ў пэўны момант атрымалі б інструкцыю для актыўных дзеянняў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі). Палітык канстатавала, што на гэты план «было ўскладзена шмат чаканняў», але яны не спраўдзіліся.
Сярод «палітычных ці грамадскіх» памылак Ціханоўская назвала тое, што, «магчыма, недапрацавалі з літоўскім грамадствам».
«Мы думалі, што літоўцы ўсё ведаюць, літоўцы ўсё разумеюць, і тыя наратывы, якія прасоўваюць некаторыя парламентарыі і ўзмацняюцца прапагандысцкімі наратывамі, не працуюць. А яны ўвесь гэты час працавалі», — адзначыла дэмлідар.
Паводле яе слоў, наратыў пра так званы «ліцвінізм» стаўся прычынай таго, што «літоўцы ў Літве пачалі ставіцца да беларусаў крышку негатыўна».
«Мы, канешне, увесь гэты час спрабавалі гэта выраўняць, праводзілі шматлікія і круглыя сталы, і кансультацыі, і публічна выступалі ў медыя. Але ж не хапіла нашых рэсурсаў, каб змагацца з гэтай вялікай прапагандыцскай машынай», — прызнала палітык.
Яшчэ адной памылкай, «за якую не адказныя палітычныя структуры», Ціханоўская лічыць тое, што ў беларускім грамадскім руху некаторыя дыскусіі становяцца публічнымі сваркамі. Гэта, паводле яе меркавання, уплывае на агульны настрой, бо «больш увагі канцэнтруецца вакол нейкіх там дробных канфліктаў паміж арганізацыямі ці асобамі».
«Мы губляем фокус. І, вядома, я хацела б, каб мы не гублялі нашую мэту і канцэнтравалі нашу энергію не вакол спрэчак, а вакол працы», — падсумавала дэмлідар.
Пра стварэнне плана «Перамога» стала вядома ў 2021 годзе. Удзельнікам плана, якія хочуць працягваць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, аб’яднанне «Байпол» абяцала разаслаць мабілізацыйныя прадпісанні пра канкрэтныя дзеянні. Меркавалася, што пратэсты ў рамках плана будуць насіць актыўны характар. У жніўні 2025 года «Байпол» абвясціла пра закрыццё плана да «асобнага распараджэння».
Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай
«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага
Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год
Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе
Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства
Каментары