Кіно22

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік

Актор некалькі гадоў змагаўся з ракам кішэчніка.

Фота: Michael Tran/FilmMagic

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік — зорка серыяла «Бухта Доўсана», піша Бі-бі-сі.

«Наш любімы Джэймс Дэвід Ван Дэр Бік мірна памёр раніцай, — гаворыцца ў паведамленні ў яго сацсетках. — Ён сустрэў свае апошнія дні з мужнасцю, верай і годнасцю».

Акцёр некалькі гадоў змагаўся з ракам кішэчніка, які яму дыягнаставалі ў 2023 годзе.

Ван Дэр Бік быў бацькам шасцярых дзяцей і здымаўся ў некалькіх папулярных серыялах і фільмах канца 1990‑х і пачатку 2000‑х гадоў, у тым ліку ў «Бухце Доўсана» і «Студэнцкай камандзе».

У інтэрв'ю Business Insider ён распавёў, што ў яго пачаліся змены ў працы кішэчніка, што з'яўляецца распаўсюджаным сімптомам раку тоўстай кішкі. Перад тым, як прайсці абследаванне, ён перастаў піць каву, каб паглядзець, ці дапаможа гэта, але тэст паказаў, што рак знаходзіцца ўжо на трэцяй стадыі.

Пасля пастаноўкі дыягназу Ван Дэр Бік актыўна прыцягваў увагу да павышэння інфармаванасці аб важнасці абследаванняў кішэчніка.

«Я шмат чаму навучыўся, — распавёў ён Business Insider. — І калі дзякуючы мне хоць хтосьці зможа пазбегнуць падобнага вопыту, для мяне гэта будзе сапраўдным цудам».

Каментары2

  • Дзякуй
    12.02.2026
    за ўсё
  • R.I.P.
    12.02.2026
    І ў смешным серыяле Don't Trust the Bitch in Apartment 23, дзе Джэймс граў самога сябе.

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць