Грамадства

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Паводле вынікаў апытання сэрвісу rabota.by, большасць супрацоўнікаў у Беларусі незадаволеныя сваім заробкам. Так адказалі 60% удзельнікаў даследавання. Пры гэтым менш за чвэрць апытаных заявілі, што цяперашні ўзровень даходу іх задавальняе, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для большасці работнікаў галоўным крытэрыем пры выбары працы застаецца высокі заробак — так лічаць 78% рэспандэнтаў. Далей ідуць умовы працы (44%) і добры калектыў (41%).

Фота: rabota.by

На пытанне пра тое, па якіх прыкметах можна зразумець, што працадаўца цэніць супрацоўніка, 60% адзначылі павышэнне заробку, 52% — улічванне парад і меркаванняў, а 50% — выплату прэмій.

Сярод прычын адмовы ад вакансіі найчасцей называецца нізкі заробак — гэта адзначылі 78% удзельнікаў апытання. Таксама важнымі фактарамі сталі неафіцыйнае працаўладкаванне (49%) і негатыўныя водгукі пра кампанію (46%).

Раней паведамлялася, што 65% карыстальнікаў сайта rabota.by плануюць памяняць працу на працягу найбліжэйшага года. За апошні год гэты паказчык павялічыўся на 10%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць