Пра завядзенне супраць сябе новай крымінальнай справы ў Беларусі спявачка Маргарыта Ляўчук, якая цяпер жыве ва Украіне, паведаміла ў інстаграме.

Маргарыта Ляўчук. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Па словах Ляўчук, крыміналку завялі за абразу Лукашэнкі, іншых падрабязнасцяў яна не паведаміла.
24 чэрвеня 2024 года Маргарыту ўжо асудзілі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні «Рудабельская паказуха» (ч. 1 арт. 361‑1 КК) і здзяйсненні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў». Тады яна была завочна асуджаная да тэрміна ад шасці да васьмі гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 500 базавых велічыняў да 800 базавых велічыняў. Дакладны тэрмін не паведамляўся.
Каментары
Хотя, если, за эту дурь дают внеочередные звания, должности, льготы, ссуды, квартиры, машины, участки земли, коттеджи, спецбольнички, спецсанатории и другие плюшки, то, почему бы не заниматься дурью ?