Свет11

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў

Еўракамісія заявіла, што не будзе змякчаць абмежаванні на закупку расійскіх энергарэсурсаў, нягледзячы на цяперашні энергетычны крызіс. Еўракамісар па энергетыцы Дан Ёргенсэн у кулуарах саміту еўрапейскіх міністраў энергетыкі ў Бруселі падкрэсліў, што Еўрасаюз прынцыпова адмаўляецца ад нафты і газу з Расіі, каб не фінансаваць вайну супраць Украіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Па словах Дана Ёргенсэна, Еўропа занадта доўга залежала ад расійскіх энергарэсурсаў, што дазваляла Маскве выкарыстоўваць энергетыку як інструмент ціску. Таму ЕС мае намер і надалей зніжаць залежнасць і ў будучыні не імпартаваць з Расіі «ніводнай малекулы» энергарэсурсаў.

Некаторыя краіны ЕС, у тым ліку Венгрыя і Славакія, працягваюць атрымліваць расійскую нафту і газ па трубаправодах як выключэнне. Акрамя таго, еўрапейскія краіны яшчэ закупляюць звадкаваны прыродны газ, але плануецца цалкам адмовіцца ад імпарту расійскага газу да 2027 года.

На фоне вайны на Блізкім Усходзе Венгрыя і Славакія прапанавалі змякчыць абмежаванні, а прэм’ер-міністр Бельгіі выказаў меркаванне, што без падтрымкі ЗША ціск на Расію не вельмі эфектыўны. Аднак кіраўніцтва ЕС лічыць, што вяртанне да закупак расійскай нафты і газу было б сур’ёзнай стратэгічнай памылкай.

Пасля пачатку канфлікту на Блізкім Усходзе цэны на нафту і газ значна выраслі: нафта Brent паднялася больш чым на 40% і каштавала каля 102 долараў за бараль, а газ у Еўропе падаражэў прыкладна на 60%. Нягледзячы на гэта, у Еўрасаюзе заяўляюць, што не плануюць адступаць ад сваёй палітыкі энергетычнай незалежнасці ад Расіі.

Каментары1

  • НЕ СОГЛАСЕЫ В КОРНЕ !
    16.03.2026
    Орбан и Фицо, и, забыл бельгийского, вроде как Вевер, несогласны в корне !

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць