Музыка1414

Стас Міхайлаў у красавіку дасць у Мінску два канцэрты запар. І квіткоў ужо амаль няма

Першапачаткова планавалася, што Стас Міхайлаў выступіць 4 красавіка. На вялікую пляцоўку арганізатары не замахваліся, выбралі Палац спорту. Але ахвотных пачуць «Усё для цябе» набралася столькі, што прыйшлося аператыўна ставіць дадатковы канцэрт на наступны дзень.

Палац спорту падчас канцэртаў змяшчае да 4500 чалавек — гэта калі максімальна шчыльна ўтрамбаваць гледачоў на танцпол. Квіткі на першы канцэрт разляцеліся даволі хутка, на дадатковы засталося некалькі соцень самых дарагіх у партэры.

За магчымасць паглядзець на Стаса Міхайлава трэба заплаціць ад 85 да 305 рублёў.

Але, здаецца, больш за ўсё чакае сустрэчы з расійскім спеваком яго беларускі калега Герман Цітоў.

Раней той спрабаваў з дапамогай падпісчыкаў дамагчыся, каб з ім праспяваў Шаман — але атрымаў ад прадстаўнікоў Z-зоркі гарбуза.

Цяпер Герман зноў просіць падпісчыкаў адзначаць Стаса Міхайлава ў каментарах пад яго допісам, каб зрабіць сваю мару рэчаіснасцю. Хоча, каб расійскі артыст праспяваў разам з ім песню са свайго рэпертуару «Журавы ляцяць у Кітай» (музыку да яе сам Герман і напісаў). Каля 40 чалавек выканалі просьбу Цітова.

Нагадаем, Стас Міхайлаў падтрымаў напад на Украіну з першых дзён. У лютым 2022 года ён напісаў у інстаграме: «Расія ніколі не вяла вайну з Украінай і ніколі не будзе ваяваць з украінскім народам. Расія праводзіць спецаперацыю па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі. Яна вызваляе нашых братоў ад «людзей», якія не могуць ёю кіраваць, ад «людзей», якія вядуць яе ў прорву (…). У гэты момант мы павінны ўсе аб’яднацца і падтрымаць нашага прэзідэнта, бо ў яго цяпер вельмі няпросты час — практычна ўвесь «прагрэсіўны Захад» абвясціў яму вайну, а значыць і кожнаму з нас».

Каментары14

  • Нуць рэфлексіі ў дзевачак
    17.03.2026
    [Рэд. Выдалена] жыць не могуць без расейскіх музыкаў. Прыклад 1937. Ну хай ходзяць, падтрымліваюць русский мир, а пазней іх дзеці з'едуць з Беларусі, а яны застануцца самыя са сваімі рускімі песнямі. Таксама, як самыя засталіся многія тыя, якія галасавалі за Луку ў 1994 і пазней.

    [Зрэдагавана]
  • Ад Літвы да Белой Руси
    17.03.2026
    Нават, калі сам забіваў, беларусачкі таксама б пайшлі. Палітыка і войны - адно, але ж расейскі канцэрт - гэта свята.
  • Куин форева
    17.03.2026
    Года два- три тому еду на маршрутке из Баранович в Минск. На выезде водитель спрашивает всех пассажиров какую музыку поставить? И предлагает Стаса. Народ молчит. И тогда я, набравшись наглости, кричу: " Стас Михайлов- отстой. Ставь Куин!" Водила обалдел.

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?14

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе25

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса1

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме18

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку4

ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot5

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?14

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць