Грамадства1111

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-2006

Прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар высветліў асобы двух правакатараў з Плошчы-2006. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

Жыгар кажа, што кожную гадавіну Плошчы-2006 пераглядае фільм Юрыя Хашчавацкага «Плошча», прысвечаны тым падзеям.

Ён праверыў па сістэме распазнавання твараў і базах даных правакатараў, якія дзейнічалі ў 2006 годзе. Аказалася, што гэта два неаднаразова асуджаныя мужчыны.

«Неаднаразова судзімы жыхар Мінска Маёраў Дзмітрый. Ён якраз 13 сакавіка 2006 года быў асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай (зразумела чаму). У далейшым Маёраву такая дапамога не моцна дапамагла: яшчэ +2 судзімасці.

Другі — ураджэнец Свярдлоўска Усцінаў Андрэй. Таксама неаднаразова судзімы. Пры гэтым у 2008 годзе сам стаў ахвярай (цяжкія цялесныя пашкоджанні). Што характэрна, звестак пра яго працу пасля 2019 года няма. Затое ёсць поўны цёзка ў базе «Міратворац», які з'яўляецца баевіком ПВК «Вагнер».

Каментары11

  • ДИН
    19.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • хтосьці
    19.03.2026
    Гэта былі эпічныя правакатары) Гулялі дрэнна, вядома ж, але прынамсі здымацца на камеру не саромеліся тады
  • Сымон
    19.03.2026
    Прынцыпова ничога новага тут няма. Лукашысцкія спецслужбы заўсёды выкарыстоўвалі дробных крымінальнікаў у якасці правакатараў на акцыях пратэсту. Напрыклад тый жа самы "Наушник" з плошычы-2010.
    Але Такаеў пайшоў яшчэ далей - той выпусціў рэцыдывістаў у Алматы ў студзені 2022, і тыя займаліся рабаваннямі і гвалтам, каб настроіць мясцовае насельніцтва супраць пратэстоўцаў

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць