Венгрыя прыпыняе пастаўкі газу ва Украіну да таго часу, пакуль Кіеў не адновіць транзіт нафты па «Дружбе». Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP
«Пакуль Украіна не пачне пастаўляць нафту, яна не будзе атрымліваць газ з Венгрыі. Мы будзем абараняць энергетычную бяспеку Венгрыі, мы захаваем абароненую цану на бензін і зніжаную цану на газ!» — паведаміў ён.
18 лютага Венгрыя са Славакіяй абвясцілі пра часовае прыпыненне экспарту дызельнага паліва ва Украіну, заявіўшы, што адновяць пасля рамонту нафтаправода «Дружба», які быў пашкоджаны ў выніку расійскага ўдару 27 студзеня.
Каментары