Грамадства99

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна

26 сакавіка 2026 года Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла пра выключэнне са свайго санкцыйнага спісу «Беларуськалія» і «Беларускай калійнай кампаніі». Таксама санкцыі знятыя з украінскай кампаніі «Агророзквіт», якая займалася гандлем беларускім каліем.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gohome.by

Акрамя таго, у ЗША выдалі новую ліцэнзію для правядзення асобных фінансавых аперацый з Белінвестбанкам і іншымі арганізацыямі. Таксама адменена дырэктыва, якая раней абмяжоўвала працу Міністэрства фінансаў Беларусі і Банка развіцця, у тым ліку па аперацыях з дзяржаўнымі даўгамі і фінансавымі інструментамі. Як адзначаецца, «цяперашняя сітуацыя больш не патрабуе захавання гэтых забарон».

У Мінфіне ЗША падкрэслілі, што гэтыя змены кропкавыя і не азначаюць поўнага скасавання санкцый супраць Беларусі — абмежаванні па іншых кампаніях, сектарах і асобах працягваюць дзейнічаць.

Пра зняцце гэтых санкцый была дасягнутая дамоўленасць падчас візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск 19 сакавіка. У рамках здзелкі Лукашэнка пагадзіўся выпусціць 250 палітвязняў, 235 з якіх дазволілі застацца на радзіме.

Каментары9

  • Я радзілся в дзерэвне
    26.03.2026
    Ну вот. Ціпер пускай Лукашэнка вазврашчаецца в 2019 год і начынаем адстраіваць страну все вмесце.
  • Стыдно и больно
    26.03.2026
    Пусть теперь критики заткнутся! Офис работает эффективно!
    Никто другой не сделал больше!
  • А народцу што будзе?
    26.03.2026
    Зараз як зажывем! Але раней таксама лепей за ўсіх жылі, санкцыі нам былі толькі на руку. А зараз здымуць, каб яшчэ зажывіцельней зажылі, толькі плюсы.. Больш санкцый атрымаць сёння - больш здымаць потым, дві-жу-ха

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць